02.12.2016
Чарговы “Кірмаш вакансій” прайшоў у мясцовай службе занятасці. У памяшканні, дзе ладзілася мерапрыемства, сабраліся беспрацоўныя, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія адказваюць за кадравую работу.
vakansii_smorgon.jpg

З інфармацыяй выступіла начальнік службы занятасці Тамара Рамановіч. Яна адзначыла, што за 10 месяцаў гэтага года на пастаянную работу пры дапамозе названага вышэй падраздзялення былі працаўладкаваны 1652 непрацуючыя чалавекі, у тым ліку 950 беспрацоўных. Гэтыя людзі ў асноўным маюць базавую альбо агульную сярэднюю адукацыю, без кваліфікацыі. А рынак працы зарыентаваны пераважна на кваліфікаваных работнікаў. Таму штогод прыходзіцца навучаць беспрацоўных прафесіям, якія запатрабаваны на рынку працы. Сёлета быў накіраваны на курсы 101 чалавек. Для  гэтага ёсць вельмі добрая вучэбная база, якая створана на базе прафесійнага-тэхнічнага ліцэя. Там і навучаюць беспрацоўных рабочым спецыяльнасцям. Некаторыя з іх гэтыя людзі атрымліваюць у іншых гарадах.

Тамара Аляксееўна звярнула ўвагу прысутных на тое, што па лініі службы занятасці праводзіцца навучанне беспрацоўных асновам індывідуальнага прад-прымальніцтва. Потым гэтым людзям выдзяляецца бязвыплатная субсідыя, якая складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, для адкрыцця ўласнай справы. Сёлета яе атрымалі 12 чалавек. Віды дзейнасці самыя розныя – будаўнічыя паслугі, цырульныя і г. д. Раней жа пераважала гандлёва-закупачная дзейнасць.

Арганізацыя адаптацыі беспрацоўных

Яшчэ адзін напрамак дзейнасці службы занятасці – арганізацыя адаптацыі беспрацоўных інвалідаў. Па адпаведнай праграме сёлета былі працаўладкаваны 4 чалавекі. Праводзіцца мала-дзёжная практыка для грамадзян, якія скончылі навучальныя ўстановы і нідзе не працавалі альбо закончылі курсы ад службы занятасці прафесійнай падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі. Іх уладкоўваюць па праграме маладзёжнай практыкі на прадпрыемствы і ў арганізацыі, кампенсуючы апошнім мінімальную заработную плату.

Ёсць праграма па перасяленні беспрацоўных на новае месца жыхарства і працы. Сёлета дзве сям’і беспрацоўных былі пераселены са Смаргоні ў СВК “Саўбел”. Пры перасяленні выплачваецца дапамога ў памеры 9 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (калі сям’я перасяляецца з горада ў сельскую мясцовасць) і 7 бюджэтаў пры перасяленні з аднаго населенага пункта ў другі ў сельскай мясцовасці.

vakansii_smorgon1.jpg

Аплачваемыя грамадскія работы

На перыяд пошуку беспрацоўнымі сталага месца працы служба занятасці арганізоўвае аплачваемыя грамадскія работы. Сёлета больш за 500 чалавек удзель-нічалі ў гэтых работах. Ездзілі ў асноўным у сельгасарганізацыі. Такім чынам забяспечваецца часовая занятасць людзей, ім вы-плачваецца зарплата.

На 1 лістапада на ўліку ў службе занятасці стаялі 202 беспрацоўныя. Узровень беспрацоўя невялікі, напружанасць на рынку працы складае 0,8 чалавека на адну вакансію. А ў базе даных штомесяц ёсць каля 240 вакансій. Самы асноўны напрамак работы службы – працаўладкаванне грамадзян на пастаянную работу. Ужо цяпер камплектуюцца групы з ліку беспрацоўных для навучання ў 2017 годзе.

Погляд на перспектыву

Перад беспрацоўнымі вы-ступілі прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Намеснік дырэктара агрэгатнага завода Аляксей Арцёмаў адразу ж сказаў, што вакансій на прадпрыемстве практычна няма, але тут імкнуцца гля-дзець на перспектыву, таму падбіраюць работнікаў загадзя. Цяпер падшукваюць намесніка галоўнага інжынера па рамонце абсталявання, праграміста – сістэмнага адміністратара. Праз нейкі час патрэбныя будуць інжынер па эксплуатацыі і рамонце будынкаў і пабудоў, інжынер па інструменту. У больш аддаленай перспектыве - інжынер-гідраўлік, інжынер-тэхнолаг. З’явіцца патрэбнасць у спецыялісце па кадрах. Пастаянна падбіраюцца токары. Цяпер вырашаецца пытанне аб стварэнні будаўнічай брыгады. Яна будзе займацца рамонтам будынкаў і пабудоў на заводзе. Патрэбны будуць цесляры, бетоншчыкі, маляры, тынкоўшчыкі, іншыя спецыялісты.

Начальнік аддзела кадравай і адміністрацыйнай работы ТАА “Белагратэрмінал” Ала Савіцкая паведаміла, што за камбінатам хлебапрадуктаў інвестары пачалі будаўніцтва самага буйнога і сучаснага завода па перапрацоўцы маслічных культур. У планах – стварыць больш за 200 новых працоўных месцаў. Патрабаванні да кандыдатаў на працаўладкаванне вельмі сур’ёзныя: адукацыя павінна быць не ніжэй за сярэднюю спецыяльную, вопыт работы, валоданне камп’ютарам, адказнасць, камунікабельнасць, здольнасць да навучання і далейшага самаразвіцця. Хто жадае працаўладкавацца – прадстаўляе рэзюмэ. Вакансіі – інжынер па якасці і бяспецы прадукцыі, інжынер па сертыфікацыі прадукцыі, інжынер па санітарыі, інжынер-метролаг, інжынер-хімік, лабаранты, тэхнолагі, зменныя майстры на вытворчасць, наладчыкі абсталявання, аператары аўтаматычных сістэм кіравання, апаратчыкі, вадзіцелі пагрузчыкаў і г. д.

Аб сваіх прадпрыемствах расказалі прадстаўнікі ЖКГ і ЖРЭСа, завода аптычнага станкабудавання, лясгаса, “Карункаў”, “Танака”, філіяла аблспажыўтаварыства.

На “Кірмашы вакансій” былі і беспрацоўныя з ліку раней судзімых асоб. Раней для іх праводзіліся асобныя мерапрыемствы, у якіх акрамя кадравікоў удзельнічалі і прадстаўнікі рэлігійных канфесій, праходзіла пасяджэнне назіральнай камісіі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений