Музычна-літаратурнае мерапрыемства, прысвечанае дню нараджэння Якуба Коласа, прайшло ў дзіцячым садзе №4
10.11.2025

У дзень нараджэнне беларускага песняра Якуба Коласа ў дзіцячым садзе №4 адбылося музычна–літаратурнае мерапрыемства  для выхаванцаў сярэдніх груп і іх бацькоў.

На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці  слухалі песні пакладзенныя на словы паэта, чыталі вершы.  У выкананні бацькоў прагучалі творы: “Восень”, “Адлёт жураўлёў”, “Родныя вобразы”. Вялікую цікавасць і эмацыянальны водгук у выхаванцаў выклікалі гульні, у якія  пісьменнік гуляў у дзяцінстве: “Проса”, “Лянок”, “Што робіш?”.  З захапленнем дзеці глядзелі  казку “Рак - вусач”.

Бацькі выхаванцаў прынялі актыўны ўдзел ў літаратурнай віктарыне па творчасці пісьменніка і традыцыйнаму побыту беларускага народа. Выхаванцы мелі магчымасць наведаць выставу кніг Якуба Колоса, зладжаную з удзелам філіяла гарадской бібліятэкі №2. Выстава прадставіла багаты літаратурны скарб паэта. Дзеці з захапленнем разглядалі кнігі, шамацелі старонкамі, вывучалі ілюстрацыі, яшчэ раз нагадалі сабе любімыя вершы, казкі, прыгоды.

Мерапрыемства стала яркай і запамінальнай падзеяй ў жыцці выхаванцаў.

Выхаванцы сярэдняй групы 12.jpg

Гульня Лянок.jpg

Гуляем ў гульню Лянок.jpg

Разгляд выставы твораў Якуба Коласа (1).jpg

Марына Касперовіч, выхавацель дашкольнай адукацыі,

Святлана Райбе, музычны кіраўнік ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні.”

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений