05.02.2016
Гараджанін купіў аўтамабіль і вырашыў пакатацца на ім з кампаніяй. Пасадзіў у салон сваякоў, знаёмых і паехаў у садаводчае таварыства “Светлячок”. Там аматары весела правесці час укралі з калодзежа вядро з ланцугом, а потым звярнулі ўвагу на хлеў. Збіўшы замок, спрабавалі з яго нешта ўкрасці, але па нейкай прычыне пакінулі...
Гараджанін купіў аўтамабіль і вырашыў пакатацца на ім з кампаніяй. Пасадзіў у салон сваякоў, знаёмых і паехаў у садаводчае таварыства “Светлячок”. Там аматары весела правесці час укралі з калодзежа вядро з ланцугом, а потым звярнулі ўвагу на хлеў. Збіўшы замок, спрабавалі з яго нешта ўкрасці, але па нейкай прычыне пакінулі гэты занятак на больш позні час.

Калі мясцовыя “гастралёры” прыехалі вечарам у дачны кааператыў, там ужо іх чакала “засада”. Гаспадары дачнага дамка адразу ж выклікалі супрацоўнікаў міліцыі, якія  неўзабаве затрымалі аматараў што-небудзь украсці. Падчас расследавання было ўстаноўлена, што двое з гэтай кампаніі маюць дачыненне да крадзяжу акумулятарнай батарэі з аўтамабіля “Фіят”, які стаяў на тэрыторыі ГБК №5.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений