Дзень добры, племя маладое и знаёмае!

Люди Сморгонщины
29.08.2014 09:18
1063
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму іх па-ранейшаму яшчэ называюць нашы дзеці, хаця дыпломы, атрыманыя сёлета, дазваляюць называць іх калегамі. Але, здаецца, так нядаўна іх, смаргонскіх выпускнікоў, выпраўлялі ў дарослае жыццё школьныя настаўнікі і бацькі. І вось пасля некалькіх гадоў вучобы ў розных навучальных установах рэспублікі яны вярнуліся на сваю...

Адукацыя_2У аддзеле адукацыі, спорту і турызму іх па-ранейшаму яшчэ называюць нашы дзеці, хаця дыпломы, атрыманыя сёлета, дазваляюць называць іх калегамі. Але, здаецца, так нядаўна іх, смаргонскіх выпускнікоў, выпраўлялі ў дарослае жыццё школьныя настаўнікі і бацькі. І вось пасля некалькіх гадоў вучобы ў розных навучальных установах рэспублікі яны вярнуліся на сваю малую радзіму, каб на практыцы ўвасабляць набытыя веды і прыносіць карысць грамадству.


На гэтым здымку маладыя спецыялісты ўстаноў адукацыі. Выпускнік БДПУ імя Максіма Танка Юрый Шэлег будзе выкладаць англійскую мову ў СШ №1. Музыкант Дзмітрый Калбаснік атрымаў размеркаванне ў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, дзе будзе вучыць ігры на гітары адораных слыхам і маючых жаданне. Колішняя выпускніца гімназіі Анастасія Апановіч пасля заканчэння факультэта славянскіх і германскіх моў Баранавіцкага ўніверсітэта будзе працаваць у сценах роднай гімназіі настаўніцай англійскай мовы. Выкладчык фізікі і матэматыкі Віктар Качарга (выпускнік БДПУ імя Максіма Танка) мае гадзіны фізікі ў гімназіі і Залескай сярэдняй школе. Выпускніцу факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка Таццяну Варанішчу чакаюць у дзіцячым садку №13.


Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений