Людзі Смаргоншчыны: Анастасія Барко

Люди Сморгонщины
08.10.2017 15:32
9 кастрычніка – Сусветны дзень пошты.

Барко_Анастасия.jpg

У 1969 годзе на ХVI кангрэсе Сусветнага паштовага саюза ў Токіа атрымала падтрымку ініцыятыва аб правядзенні тыдня пісьма. На гэты тыдзень выпаў і Сусветны дзень работнікаў пошты. Не дзіва, што ў гэтай сферы паслуг ідэя атрымала шырокае распаўсюджванне і была падтрымана Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Упершыню Сусветны дзень пошты шырока адзначаўся ў 1970 годзе. З таго часу многае змянілася: і свет, і сама служба дастаўкі пасылак, пісьмаў, тэлеграм. І як бы ні крочыў навукова-тэхнічны прагрэс, гэтыя паслугі застануцца запатрабаванымі, таму што не кожны ліст або пасылку адправіш у электронным выглядзе.

Шлях у прафесію для Анастасіі Барко (на фота) пачаўся з профільнага каледжа сферы абслугоўвання. Пасля яго заканчэння дзяўчына працавала аператарам сувязі РУП “Белпошта”. Цяпер працягвае ўдасканальваць веды ў Акадэміі сувязі, пасля заканчэння якой атрымае спецыяльнасць маркетолага-эканаміста. Апошнія паўгода яна – аператар сувязі АПС у мікрараёне Карані.

Разам са сваёй калегай Таццянай Сянкевіч Анастасія ўдзельнічала ў ХХІ абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод аператараў сувязі і паштальёнаў. У выніку іх каманда заняла другое месца і атрымала “пуцёўку” на рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства. Там Анастасія Барко прадэманстравала выдатныя веды, трывалае валоданне асновамі прафесіі і заняла трэцяе месца. Ганаровы дыплом, прыстойная прэмія і шмат падарункаў ад заснавальнікаў і спонсараў гэтага конкурсу – вось узнагарода за старанне і волю да перамогі.

Як і большасць маладых прадстаўнікоў гэтай прафесіі, Анастасія ўпэўнена, што паслугі пошты і паштальёнаў будуць яшчэ доўга запатрабаванымі.

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений