5 мая – День друку

 

5 мая – День друку

Культура
05.05.2024
1293

Паважаныя работнікі сродкаў масавай інфармацыі Смаргоншчыны!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Гэтае свята аб’ядноўвае людзей розных прафесій – журналістаў, рэдактараў, выдаўцоў, паліграфістаў, распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі. Усіх тых, чыя штодзённая праца забяспечвае адно з асноўных правоў грамадзян – права свабоды слова. Сёння, калі інфармацыі надаецца ўсё большае значэнне, калі сучасныя тэхналогіі адчыняюць новыя шляхі для развіцця прэсы, ваша праца, як ніколі, становіцца яшчэ больш значнай.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам, тым, хто стаяў ля вытокаў, хто ўнёс свой уклад у развіццё журналістыкі і друкаванай справы.

Жадаем вам творчага поспеху, вострага і праўдзівага пяра, а галоўнае – сумленнага, неабыякавага, шчырага стаўлення да сваёй працы. Шчасця, здароўя і сямейнага дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: