Мітынг «Беларусь – мая слава, надзея і гонар адбыўся ў Смаргоні

 

Мітынг «Беларусь – мая слава, надзея і гонар адбыўся ў Смаргоні

Общество
03.07.2021
8611
3 ліпеня прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый горада, пагранічнай службы, РАУС, РАНС сабраліся на цэнтральнай плошчы горада, каб разам прыняць удзел у мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-ай гадавіне  вызвалення  Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

IMG_5862.JPG

IMG_5905.JPG

IMG_5877.JPG

IMG_5881.JPG

IMG_5885.JPG

IMG_5892.JPG

- У гісторыі любой краіны існуюць вехі, якія вызначаюць яе лёс, яе будучыню, - зазначылі вядучыя ўрачыстасці Галіна Крацянок і Максім Пашук. - 3 ліпеня - гэта дзень нашай славы і гонару, памяці аб мінулым і гонару за сучаснасць, гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы, гэта сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі. Беларускі народ мужна абараняў сваю Радзіму ад захопнікаў. Праз войны і разруху, праз кроў і слёзы многіх пакаленняў мы ішлі да сваёй незалежнасці. З поўным правам сёння можна сцвярджаць, што Беларусь XXI стагоддзя – стабільная дзяржава, якая цвёрда ступае па шляху самастойнага развіцця.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў узнялі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадаставілі дырэктару КУП “Смаргонскі ліцейна-механічны завод” Эдуарду Падгайскаму і дырэктару КСУП “Солы” Вользе Лук’яненка.

IMG_5921.JPG

IMG_5952.JPG

IMG_5964.JPG

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел юныя выхаванцы ясляў-сада №14, яны выканалі песню “Беларусь- мой дом”.

Са словамі святочнага прывітання да прысутных звярнуўся старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык.

IMG_5973.JPG

IMG_5856.JPG

IMG_5969.JPG

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ў Гродне вызначылі пераможцаў штогадовых абласных спаборніцтваў горада Гродна і раёнаў Гродзеншчыны за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці. Лепшыя працоўныя калектывы і фотапартрэты грамадзян былі занесены на абласную Дошку гонару. Пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару ўручыў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Іх атрымалі дырэктар Смаргонскага вопытнага лясгаса Аляксандр Шостак, які атрымаў званне “Чалавек года Гродзеншчыны”. У галіне сельскай гаспадаркі на Дошку гонару занесена КСУП “АграСолы”, у галіне прамысловасці – КУП “Смаргонскі ліцейна-механічны завод”.

IMG_6011.JPG

IMG_5993.JPG

IMG_5918.JPG

IMG_5996.JPG

IMG_5999.JPG

Смаргонскі раён занесены на абласную Дошку гонару ў дзвюх намінацыях: “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці прамысловасці” і “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў будаўніцтве і развіцці галін будаўнічай індустрыі”. 

Сваю падзяку за магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам ад імя працаўнікоў Смаргоншыны выказала Вольга Лук’яненка.

IMG_6012.JPG

IMG_6030.JPG

IMG_6037.JPG

У выкананні ўдзельнікаў народнай эстраднай студыі “Міраж”  прагучала песня “Я за тебя сердцем, Беларусь”.

IMG_6049.JPG

IMG_6042.JPG

IMG_6055.JPG

IMG_6056.JPG

IMG_6076.JPG

IMG_6087.JPG

IMG_6091.JPG

IMG_6094.JPG

IMG_6100.JPG

IMG_6102.JPG

IMG_6105.JPG

IMG_6118.JPG

IMG_6121.JPG

Пасля мітынгу ўдзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам і партызанам.

IMG_6130.JPG

IMG_6139.JPG

IMG_6143.JPG

IMG_6147.JPG

IMG_6154.JPG

IMG_6159.JPG

IMG_6163.JPG

IMG_6168.JPG

IMG_6173.JPG

IMG_6181.JPG

IMG_6215.JPG

IMG_6241.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.