Як падняць...
Люди Сморгонщины
10.07.2015 08:20
У кожнага, як кажуць, сваё хобі. У Валерыя Анісені, мантажніка БУ-211 “Гроднапрамбуда” – рыбалка. Кожныя выхадныя, як толькі дазваляе час, - на вадаём з вудай. Днямі Валерый рыбачыў на Белай. Калі паплавок пасля чарговага закіду застыў у адным становішчы, адразу не прыдаў гэтаму асаблівай увагі. Напэўна, за нешта зачапіўся, падумаў...

Больш як паўгадзіны доўжылася барацьба. Рыбіна, было відаць, стамілася, але прыбліжацца да берага ніяк не хацела. І тут на дапамогу Валерыю падаспеў рыбак-сусед, з якім разам адолелі непаслухмянага азёрнага валадара. Ім аказаўся карп вагой амаль 10 кг. Са сваім “рыбацкім” шчасцем Валерый Анісеня завітаў у рэдакцыю газеты, дзе і быў зроблены гэты здымак.
Міхаіл РАЗУМНІК.
Оставить комментарий
Войти через соцсети