Свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў раёне: падвядзенне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне

Свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў раёне: падвядзенне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне

Общество
15.11.2025
466

15 лістапада ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

З парога для гасцей гучала музыка, а ў тэматычных фотазонах віноўнікі ўрачыстасці рабілі фота на памяць.

IMG_0743.JPG

IMG_0744.JPG

IMG_0762.JPG

Свята распачалося з тэатралізаванай кампазіцыі, на якой работнікі РЦК прадэманстравалі выдатныя артыстычныя здольнасці.

IMG_0779.JPG

IMG_0772.JPG

Пасля на сцэну запрасілі кіраўнікоў гаспадарак, старшыню Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Андрэя Гардзея, першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Руслана Жукоўскага і ўручылі ім караваі, спечаныя са збожжа новага ўраджаю.

IMG_0827.JPG

IMG_0793.JPG

IMG_0837.JPG

IMG_0799.JPG

Граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню ўзнагародзілі ветурача КСУП “Саўбел 2016” Івана Давыдава, аператара птушкафабрыкі і механізатара фермы 5 разраду філіяла «Смаргонская птушкафабрыка» ААТ «Лідахлебапрадукт» Таццяну Станкоўскую, трактарыст-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці ВКУП «Саўгас Смаргонскі» Аляксея Пятроўскага, майстра крупяннага цэха УВП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў” Алену Філіпаву, вядучага заатэхніка УВП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў” Вікторыю Шпаковіч.

Дыпломамі Гродзенскага абласнога Аграпрамысловага Саюза ўзнагародзілі дырэктара ВКУП "Саўгас Смаргонскі" Паўла Цвёрдага: трэцяе месца ў конкурсе "Лепшы кіраўнік сельскагаспадарчай арганізацыі Гродзенскага абласнога Аграпрамысловага Саюза", а таксама трэцяе месца сярод кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый Гродзенскай вобласці на лепшы вынік па вытворчасці малака за 3 квартал 2025 года.

Сем чалавек атрымалі ганаровыя граматы ад Смаргонскага райвыканкама і сем – падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама.

IMG_0881.JPG

IMG_0908.JPG

IMG_0910.JPG

IMG_0917.JPG

IMG_0968.JPG

IMG_0993.JPG

IMG_0995.JPG

IMG_1015.JPG

IMG_0860.JPG

Старшыня Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў, старшыня Смаргонскага раённага аддзялення Беларускай Партыі “Белая Русь” Сяргей Кудзеньчук ўручыў яшчэ тры ўзнагароды ад Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў.

Падзячнымі пісьмамі Смаргонскага раённага Савета Беларускай партыі "Белая Русь" за шматгадовую добрасумленную працу і дасягнутыя працоўныя вынікі ўзнагародзілі пяць чалавек.

IMG_0943.JPG

IMG_0950.JPG

IMG_0955.JPG

Былі таксама ўзнагароджаны пераможцы на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур, на перадпасяўной падрытоўцы глебы, на сяўбе цукровых буракоў, кукурузы, на ўнясенні вадкіх мінеральных удабрэнняў і ахове раслін.

Ушанавалі пераможцаў раённага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў. 1 месца – КСУП “АграСолы”, 2 месца - філіял “Жодзішкі”, 3 – КСУП “Сінькі”. Былі адзначаны лепшыя працаўнікі, якія шчыравалі на “зялёным жніве”. Узнагароды атрымалі і лепшыя працаўнікі жывёлагадоўчай галіны.

Падвялі вынікі спаборніцтва зімова-стойлавага перыяду сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. 1 месца – КСУП “АграСолы”, 2 месца – філіял “Жодзішкі”, 3 месца – ВКУП “Саўгас “Смаргонскі”.

Пераможцамі спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый па выніках работы за летне-пашавы перыяд сталі: 1 месца – КСУП “АграСолы”, 2 месца – філіял “Жодзішкі”, 3 месца – КСУП “Сінькі”.

Былі ўзнагароджаны лепшыя звенні аператараў машыннага даення на малочна-таварных комплексах. 1 месца заняло звяно МТК “Вікторыя”, КСУП “АграСолы”, 2 месца – МТК “Солы” КСУП “АграСолы”, 3 месца – МТК “Пальміра” ТАА “Дэйрыфарм”.

Кульмінацыяй свята стала ўручэнне пераходных прызоў былых старшыняў калгасаў: Пятра Карнея – у галіне раслінаводства і Міхаіла Крутаўцова – у галіне жывёлагадоўлі. Абодва прызы атрымала КСУП “АграСолы”.

Былі вызначаны і пераможцы ў намінацыі “Лепшы па прафесіі”. Больш за 25 чалавек былі ўдастоены дыпломаў.

IMG_1031.JPG

IMG_1048.JPG

IMG_1065.JPG

IMG_1100.JPG

IMG_1123.JPG

IMG_1129.JPG

IMG_1139.JPG

IMG_1165.JPG

IMG_1190.JPG

IMG_1191.JPG

Узнагароды маладым працаўнікам сельскай гаспадаркі, якія дабіліся значных працоўных дасягненняў, уручыла першы сакратар Смаргонскага раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі” Вікторыя Біцель. Іх атрымалі Аляксандр Валошын, аператар па штучнаму асемяненню, філіял “Жодзішкі” УВП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”, Дар'я Сульжыцкая, памочнік загадчыка МТК “Семянкі” КСУП «Саўбел 2016», Андрэй Паланевіч, тэхнік-праграміст “Смаргонскія малочныя прадукты”, філіяла ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”.

IMG_1202.JPG

Узнагароды ад раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Белая Русь” падрыхтаваў яго старшыня Ігар Шчасны, а ад Смаргонскай районнай арганізацыі “Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў” – Ірына Галдыцкая.

IMG_1223.JPG

IMG_1235.JPG

Шэраг узнагарод атрымалі працаўнікі ад Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК і райкама прафсаюза работнікаў АПК.

IMG_1258.JPG

IMG_1267.JPG

IMG_1277.JPG

Анжэла ЧАБАТАРОВА

Фота аўтара

Статьи по теме: