11.12.2015
У гэту сераду на плошчы Леніна ў Смаргоні камунальнікі пад кіраўніцтвам старшага майстра Дзмітрыя Скорага ўстанавілі галоўную ёлку горада. Асновай для яе стала металічная канструкцыя, якая складаецца са зборных модуляў.

Рабочыя РУП “ЖКГ” Юрый НІКАЛАЕЎ і Мікалай РЫМША з аўтамабільнай вышкі ўстанаўліваюць ёлачкі ў металічны каркас.

Ёлка дасягае ў вышыню 20...
У гэту сераду на плошчы Леніна ў Смаргоні камунальнікі пад кіраўніцтвам старшага майстра Дзмітрыя Скорага ўстанавілі галоўную ёлку горада. Асновай для яе стала металічная канструкцыя, якая складаецца са зборных модуляў.

Рабочыя РУП “ЖКГ” Юрый НІКАЛАЕЎ і Мікалай РЫМША з аўтамабільнай вышкі ўстанаўліваюць ёлачкі ў металічны каркас. Рабочыя РУП “ЖКГ” Юрый НІКАЛАЕЎ і Мікалай РЫМША з аўтамабільнай вышкі ўстанаўліваюць ёлачкі ў металічны каркас.


Ёлка дасягае ў вышыню 20 метраў. Для азелянення канструкцыі з Крэўскага лясніцтва прывезлі 280 двух-трохметровых ёлак, якія замест лапак устанавілі ў спецыяльныя прыстасаванні.
Навагоднюю ёлку ўпрыгожаць шарамі, сняжынкамі, званочкамі. Аднак галоўным акцэнтам яе ўпрыгожання стане светлавое афармленне. Яго плануецца завяршыць у бліжэйшыя дні.
Па традыцыі, навагодняя ёлка будзе ўпрыгожваць цэнтральную плошчу горада да 14 студзеня – Новага года па старым стылі, пасля чаго яе дэманціруюць.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений