У Смаргоні прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства
15.09.2025

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў раённым Цэнтры культуры прайшло святочнае мерапрыемства «У адзінстве наша сіла».

У далёкім 1939 годзе 17 верасня адбылося аб’яднанне ўсходняй і заходняй частак Беларусі. Гэта падзея стала сімвалам нашага нацыянальнага адзінства.

- Гэты дзень - напамін аб моцы нашага народа, аб той сіле, якая аб'ядноўвае нас у цяжкія і радасныя часы, аб нашым агульным імкненні да міру, дабрабыту і росквіту. На народным адзінстве будуецца наша Радзіма. Гэта тая нітка, якая звязвае пакаленні і іх традыцыі. Беларускі народ прайшоў праз мноства выпрабаванняў, змагаўся за свабоду і незалежнасць, захаваў свае каштоўнасці і годнасць, - адзначылі вядучыя канцэртнай праграмы.

Падчас мерапрыемства дзякуючы відэаролікам гледачы бліжэй пазнаёміліся з куточкамі Смаргонскага краю, іх жыхарамі, святамі, знакавымі помнікамі гісторыі, размешчанымі ў нашым рэгіёне. Вішнева і Жодзішкі, Солы і Залессе, Сінькі, Крэва і Каранёўскі сельсавет - любімыя старонкі роднай Смаргоншчыны, якая застаецца адзіным родным домам для кожнага з нас.

Музычнымі нумарамі парадавалі прысутных артысты і калектывы Смаргонскай зямлі.

IMG_2460.JPG

IMG_2465.JPG

IMG_2513.JPG

IMG_2498.JPG

IMG_2511.JPG

IMG_2518.JPG

IMG_2523.JPG

IMG_2531.JPG

IMG_2555.JPG

IMG_2558.JPG

IMG_2562.JPG

IMG_2579.JPG

IMG_2590.JPG

IMG_2601.JPG

IMG_2600.JPG

IMG_2457.JPG

Аксана ГЕЙБОВІЧ

Фота аўтара

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений