У беларускіх гульнях ярка адлюстроўваецца жыццё і побыт белврускага народа, нацыянальнай асновы, кемлевасці, знаходлівасці, смеласці. Пасродкам народнай гульні мы прывіваем любоў да роднага края, да сваіх традыцый і звычаяў.
У дзіцячым садзе №4 сярод выхаванцаў сярэдніх груп прайшла музычная забава “Беларускія гульні”
Да дзяцей завіталі вясёлыя героі Паўлінка і Несцярка. Яны праводзілі з дзецьмі розныя народныя гульні: “Ручнікі”, “Каршун”, “Ты, Надзейка, раскажы”, “Яблака”. Вясёлы Несцярка тлумачыў выхаванцам сэнс многіх слоў, якія сустракаліся ўпершыню ў гульні. Гэта не толькі ўзбагаціла слоўнікавы запас дзяцей, але і будзе садзейнічаць іх агульнаму развіццю, звароту да народнай традыцыі. Паўлінка тлумачыла, як трэба гуляць у тую ці іншую гульню.
Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а таксама зацікавіліся культурай беларускага народа. У канцы мерапремства за вясёлыя гульні выхаванцы падзякавалі сваіх гасцей танцам “Весялуха” і песняй “Несцярка”. Забава атрымалася вясёлая і пазнавальная.
Святлана Райбе музычны кіраўнік,
Кацярына Пабылоўская выхавацель дашкольнай адукацыі
ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”