У дзіцячым садку № 6 знаёмству з беларускімі традыцыямі, святамі, абрадамі надаецца вялікая ўвага.
У дзіцячым садзе №6 прайшло свята “Багач”
Общество
24.09.2025
24 верасня выхаванцы сярэдніх, старэйшых групп прынялі ўдзел у свяце восеньскага ўраджаю “Багач”. З цікавасцю дзеці слухалі напеўныя беларускія песні, з задавальненнем адгадвалі загадкі, спявалі, ладзілі карагоды. Спрыт, хуткасць, настойлівасць праявілі ў гульнях «Міхасік», «Гаспадар», «Пудзіла». На імправізаванай выставе «Смак восені» яны разгледзелі вырабы з садавіны і агародніны, восеньскія малюнкі.
Знаёмства з побытам і традыцыямі продкаў, вывучэнне абрадаў духоўна ўзбагачаюць дзяцей, падтрымліваюць цікавасць да гісторыі і культуры роднай краіны.
Таццяна Сульжыцкая, Таццяна Бурко,
музычныя кіраўнікі дзіцячага сада № 6