У дзіцячым садзе №4 сярод выхаванцаў сярэдніх груп прайшла музычная забава “Беларускія гульні”

У дзіцячым садзе №4 сярод выхаванцаў сярэдніх груп прайшла музычная забава “Беларускія гульні”

Образование
26.09.2025
180

У беларускіх  гульнях ярка адлюстроўваецца жыццё і побыт белврускага народа, нацыянальнай асновы, кемлевасці, знаходлівасці, смеласці. Пасродкам народнай гульні мы прывіваем любоў да роднага края, да сваіх  традыцый і звычаяў.

Да дзяцей завіталі вясёлыя героі  Паўлінка і Несцярка. Яны праводзілі з дзецьмі розныя народныя гульні: “Ручнікі”, “Каршун”, “Ты, Надзейка, раскажы”, “Яблака”. Вясёлы Несцярка тлумачыў выхаванцам сэнс многіх слоў, якія сустракаліся ўпершыню ў гульні. Гэта не толькі ўзбагаціла слоўнікавы запас дзяцей, але і будзе садзейнічаць іх агульнаму развіццю, звароту да народнай традыцыі.  Паўлінка тлумачыла, як трэба гуляць у тую ці іншую гульню.

Дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, а таксама зацікавіліся культурай беларускага народа. У канцы мерапремства за вясёлыя гульні выхаванцы падзякавалі сваіх гасцей  танцам “Весялуха”  і песняй “Несцярка”. Забава атрымалася вясёлая і пазнавальная.

Выхаванцы сярэдней группа.jpg

Гульня Ты Надзейка раскажы.jpg

Гульня Яблычка.jpg

Мы станцуем полечку.jpg

Святлана Райбе музычны кіраўнік,

Кацярына Пабылоўская выхавацель дашкольнай адукацыі

ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”

Статьи по теме: