Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі Смаргоншчыны!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Прафесія аўтамабіліста і дарожніка – асаблівая, з уласцівай ёй рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але, перш за ўсё, гэта напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыянальнай самааддачы.
На аўтатранспарт ускладзены асноўны аб’ём пасажырскіх перавозак, аўтамабілямі перавозіцца і значная доля грузаў. Таму ад зладжанай і безаварыйнай работы вадзіцеляў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных работнікаў залежыць
функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці нашага раёна.
У гэты святочны дзень выказваем словы падзякі за вашу стваральную і добрасумленную працу. Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям, прафесійных поспехаў і новых працоўных здзяйсненняў!