Як адчуваць мову сэрцам

Як адчуваць мову сэрцам

Общество
10.10.2025
212

У свеце, дзе мабільныя тэхналогіі і глабальныя трэнды часам зацямняюць нацыянальную свядомасць, праца настаўніка беларускай мовы і літаратуры набывае асаблівы, амаль што місіянерскі сэнс. Гэта не проста прафесія, а лёс.

Менавіта такім лёсам жыве Марыя Грынчук, настаўніца сярэдняй школы №1, узнагаро­джаная знакам «Выдатнік адукацыі».

Прайшло амаль чатыры дзесяцігоддзі з таго часу, як маладая выпускніца педінстытута прыйшла працаваць у школу. Цяпер, азіраючыся назад, можна ўбачыць не проста працоўны стаж, а цэлую эпоху, напоўненую сталеннем не аднаго пакалення смаргонскіх школьнікаў. Як адзначае сама Марыя Авеніраўна, выбар жыццёвага шляху быў прадвызначаны: прыклад роднай цёткі – педагога – запаліў у дзіцячым сэрцы іскру, якая з гадамі ператваралася ў моцны і прыгожы агонь.

Для Марыі Грынчук галоўным у яе прафесійнай сферы было мастацтва раскрываць дзіцячыя таленты, вучыць маладых людзей не толькі думаць,
але і адчуваць прыгажосць Беларусі сквозь прызму роднага слова. Менавіта такое імкненне пранікнуць у сэрцы вучняў і робіць яе працу плённай.

Аднак сапраўднай адзнакай яе прафесійнага поспеху з’яўляецца жывая чалавечая сувязь, якая пераадольвае і час, і адлегласць. Тое, што яе першыя вучні, сёння ўжо дарослыя людзі, працягваюць падтрымліваць з ёй кантакт – вельмі каштоўны дар для настаўніцы. Яны прыводзяць у школу сваіх дзецей, а Марыя Авеніраўна зноў, як і 20, і 30 гадоў таму, вядзе юных смаргонцаў у свет роднага слова. Некаторыя з яе вучняў вяртаюцца ўжо ў якасці калегаў–педагогаў, і гэта таксама – адно з найвышэйшых прызнаннеў яе ўласнага прыкладу.

Таму ганаровы знак «Выдатнік адукацыі» з’яўляецца не проста асабістай узнагародай, а яе і адзнакай важнасці ўсёй той працы, якая праводзіцца ў цішы школьных класаў па выхаванні дзяцей і моладзі. Сапраўдная ж узнагарода для настаўніцы, як яна сама прызнаецца, значна больш нематэрыяльная: гэта святло ў вачах дзяцей, якія пачынаюць разумець прыгажосць роднай мовы, і ўпэўненасць у тым, што яе праца служыць выхаванню самасвядомых грамадзянаў Беларусі, якія шануюць сваю гісторыю, мову і культуру.

Фото (96).jpg

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара

Статьи по теме: