28 верасня – Дзень машына­будаўніка

28 верасня – Дзень машына­будаўніка

Общество
28.09.2025
92

Паважаныя працаўнікі і ветэраны  машынабудаўнічай галіны!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Машынабудаванне ідзе ў авангардзе стратэгічнага развіцця краіны, тэхналагічнага прагрэсу і інавацый. У гэтай галіне засяроджаны каласальны прафесійны і інтэлектуальны патэнцыялы. У канструктарскіх бюро і на машынабудаўнічых прадпрыемствах працуюць моцныя, разумныя і адказныя спецыялісты, якія разумеюць, што ад выніку іх работы ў многім залежаць функцыянаванне ўсіх галін эканомікі і надзейнасць абаронна-прамысловага комплексу краіны.

Перакананы, што магутны патэнцыял галіны і сістэмная падтрымка дзяржавы дадуць магчымасць Смаргоншчыне ўпэўнена рухацца наперад, вырашаць вялікія стратэгічныя задачы, развіваць эканоміку і ўмацоўваць славу нашага рэгіёна як аднаго з галоўных цэнтраў айчыннага машынабудавання.

Дзякуем ветэранам і работнікам галіны за нялёгкую працу і жадаем моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту, міру і ўзаемаразумення ў сем’ях!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: