Пад мірным небам

Люди Сморгонщины
07.08.2015
1324
Па закону прыроды чалавек не можа жыць без пэўнага занятку, каб нічога не рабіць ні розумам, ні рукамі. Яму натуральна ўласціва штосьці шукаць і штосьці ствараць. У самым шырокім сэнсе нешта ўдасканальваць, упарадкоўваць, нешта будаваць. І куды б жыццё ні пахіляла – у лепшы бок ці горшы - і якія...
Па закону прыроды чалавек не можа жыць без пэўнага занятку, каб нічога не рабіць ні розумам, ні рукамі. Яму натуральна ўласціва штосьці шукаць і штосьці ствараць. У самым шырокім сэнсе нешта ўдасканальваць, упарадкоўваць, нешта будаваць. І куды б жыццё ні пахіляла – у лепшы бок ці горшы - і якія б крызісы ні ўзрушалі цывілізаваны свет, чалавек заставаўся і застаецца найперш будаўніком, стваральнікам.

Старанна рыхтуюць да здачы пад засяленне 40-кватэрны жылы дом па вуліцы Інжынернай аддзелачніцы будмантажнага трэста Людміла Гакуць, Алена Фарналь, Ірына Ганчарык, Леакадзія Сташкевіч. Старанна рыхтуюць да здачы пад засяленне 40-кватэрны жылы дом па вуліцы Інжынернай аддзелачніцы будмантажнага трэста Людміла Гакуць, Алена Фарналь, Ірына Ганчарык, Леакадзія Сташкевіч.


- Будаўніцтва ў самым шырокім паняцці і разуменні – ёсць бадай што галоўны прыярытэт сацыяльна-эканамічнага развіцця таго ці іншага рэгіёна, стварае, скажам так, падмурак усяму, што ёсць наўкола нас, - зазначае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай. – А наша Смаргоншчына ва ўсе часы была адметна талковымі і дбайнымі гаспадарамі. І гэта добрая традыцыя не знікла, а беражліва перадаецца нашчадкам, шануецца цяперашнімі пакаленнямі смаргонцаў і паспяхова ўвасабляецца ў канкрэтныя рэальныя справы.
Аляксандр Рыгоравіч, у прыватнасці, згадаў, што работнікі будаўнічага комплексу раёна і летась даволі паспяхова завяршылі гадавую праграму ўводу жылля. Пры заданні 22400 квадратных метраў здадзена ў эксплуатацыю 26340 кв. м жылля, альбо 118 працэнтаў да плана. Аднак гэта не самы высокі паказчык за апошнія восем гадоў (2007-2014). Рэкорднымі выдаліся 2010 і 2011 гады, калі ў раёне было пабудавана адпаведна 32490 і 38310 квадратных метраў жылля. А вось індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва найбольш актыўна і шырока было разгорнута ў 2013-м і 2014-м гадах, калі на Смаргоншчыне пабудавалі адпаведна 131 дом агульнай плошчай 18410 кв. м і 110 дамоў агульнай плошчай 17840 кв. м. У гэтыя ж гады значна павялічылася і доля індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва: так, у 2013 го-дзе яна склала 75 працэнтаў, 2014 годзе – 80 працэнтаў ад агульнага задання ўводу жылля.
Напрыканцы мінулага года работнікі МПМК-165 і будмантажнага трэста №41 распачалі ўзводзіць шматкватэрныя дамы па дзяржзаказу ў Заходнім мікрараёне па вуліцы Інжынернай. Тутэйшы раён забудовы шматпавярховымі дамамі разлічаны на 359 кватэр. Сёлета тут плануецца здаць пад засяленне два дамы на 70 і 40 кватэр агульнай плошчай 7009 квадратных метраў. А ўсяго па раёну неабходна здаць сёлета ў эксплуатацыю не менш як 27 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля, у тым ліку 19300 кв. м у раёнах індывідуальнай забудовы горада і сяла – гэта прыкладна 100 дамоў сядзібнага тыпу.
За студзень-чэрвень бягучага года ў горадзе ўведзена ў эксплуатацыю 11653 кв. м плошчы індывідуальных жылых дамоў. У сельгасарганізацыях раёна здадзены пад засяленне 4 дамы на дзве кватэры кожны (два дамы ў Солах і два – у Сасноўцы). Па аб’ектах інжынерна-транспартнай інфраструктуры асвоена каля 160 мільёнаў рублёў.
Ян ІВАНЧЫК.