Драўлянае пано з выявай смаргонскага мядзведзя стварыў смаргонскі мастак Эдуард Вераб’ёў. «Мядзведзь – сімвал горада, частка нашай гісторыі – менавіта гэта думка падштурхнула мяне стварыць такую работу. Можна лічыць, што гэта мой творчы погляд на выхаванца «Мядзведжай акадэміі», – зазначыў майстар.
Смаргонскі мядзведзь працягвае жыць, змяняцца і натхняць
Общество
23.06.2025
Пано з дрэва – не проста арт-аб’ект, а дыялог паміж мінулым і сучасным. Пакуль работа існуе ў адзінкавым экзэмпляры, але (хто ведае?) можа яна стане пачаткам цэлай серыі работ, прысвечаных аднаму з герояў сёлетняга фестывалю. Смаргонскі Мішка – не проста звер з мінулага, а сімвал, які працяг- вае жыць, змяняцца і натхняць.
Галіна АНТОНАВА
Фота Таццяны ЛЫСКОВАЙ і з архіва Эдуарда ВЕРАБ’ЁВА