05.02.2016
Гады два таму ў Смаргоні закончылі добраўпарадкаванне вуліцы Камсамольскай, зрабілі зручныя тратуары для пешаходаў, уздоўж іх за бюджэтныя сродкі ўстанавілі і пафарбавалі дэкаратыўную бетонную агароджу. Стала намнога прыгажэй, чым было раней. Але не ўсім людзям падабаецца прыгажосць. Пасля іх хуліганскіх дзеянняў агароджа пачала страчваць свой прывабны выгляд. У некаторых месцах...
Гады два таму ў Смаргоні закончылі добраўпарадкаванне вуліцы Камсамольскай, зрабілі зручныя тратуары для пешаходаў, уздоўж іх за бюджэтныя сродкі ўстанавілі і пафарбавалі дэкаратыўную бетонную агароджу. Стала намнога прыгажэй, чым было раней. Але не ўсім людзям падабаецца прыгажосць. Пасля іх хуліганскіх дзеянняў агароджа пачала страчваць свой прывабны выгляд. У некаторых месцах верхнія ажурныя секцыі былі паламаны, але не разваліліся зусім, паколькі ўнутры арміраваны нятоўстым дротам.SDC10158

Секцыі, якія валяліся на зямлі, гаспадары прысядзібных участкаў устанавілі на месца, у жалабкі ў бетонных слупах, і для большай надзейнасці падперлі іх калкамі з боку агарода. Так і стаяць яны са шчарбінамі і праломінамі, выклікаюць непрыемнае ўражанне ў прахожых.

Вядома ж, днём, на вачах у людзей ніхто не псуе агароджу на вуліцы Камсамольскай. Гэта робіцца пад покрывам цемры, пры святле вулічных ліхтароў. Хутчэй за ўсё ў псаванні агароджы вінаваты падлеткі, якія ноччу шастаюць па горадзе – ідуць на дыскатэку альбо вяртаюцца з яе. Дарослы чалавек не будзе займацца гэтай бруднай справай.

Чым кіруюцца хуліганы, якія проста так псуюць маёмасць? Можна зразумець злодзея, які нешта ўкраў, а потым яго прадаў. Ён займеў для сябе нейкую выгаду. А вандал што? Парэзаў ся-дзенне ў аўтобусе, размаляваў сцяну дома і г. д. А што атрымаў узамен? У чым заключаецца яго выгада альбо задавальненне?

Вандалы разбураюць проста так. Гэта людзі, якія адстаюць у сацыяльным развіцці ад іншых людзей. Здараецца, што і ў разумовым таксама. Бо чым інакш можна растлумачыць іх паводзіны. Вандал ганарыцца тым, што разбурае, псуе зробленае іншымі людзьмі. Ён пахваляецца сваімі варварскімі ўчынкамі перад такімі ж, як сам, сябрукамі.

Магчыма, у некаторых злачынстваў былі відавочцы, дарослыя людзі, якія ў гэты час вярталіся з чыгуначнага ці аўтавакзала дамоў. Убачыўшы хуліганаў, няцяжка было набраць на мабільніку 102 і паведаміць у міліцыю аб тым, што ўчыняюцца варварскія дзеянні ў дачыненні да агароджы. Але па нейкай прычыне гэтыя сведкі ператварыліся ў маўклівых суглядальнікаў: паламалі, але ж не наша, чужое.

Дарослыя не разумеюць, што паламанае будзе адноўлена ў тым ліку і за іх грошы, якія ў выглядзе падаткаў паступаюць у раённы бюджэт. Не ўсведамляюць гэта і юныя варвары, чые бацькі з’яўляюцца падаткаплацельшчыкамі.

Агароджу пачалі псаваць не сёлета. Летась у РАУС звярнулася жыхарка вул. Камсамольскай і паведаміла, што ў прамежку часу з 23 гадзін да 8.30 нехта выцягнуў з пазоў у бетонных слупах верхнюю ажурную секцыю трохсекцыйнай агароджы і кінуў яе на зямлю. Работнікі камунальнай гаспадаркі ўстанавілі пралёт на месца, супрацоўнікі міліцыі апыталі жыхароў вуліцы, іншых лю-дзей, але гэта не прынесла жаданых вынікаў.

А вось каля дома №26 па вул. Савецкай зламыснік сам ставіў на месца павалены плот. Крыху раней п’яны падлетак, які ледзь стаяў на нагах, наваліўся сваім целам на драўляную агароджу, і яна ўпала. Гэта ўбычыў патруль і затрымаў непаўналетняга.

Хуліганаў, якія псуюць агароджы, неабходна адшукваць, бо беспакаранасць вядзе да ўсёдазволенасці, а ў выніку церпіць наш горад.

SDC10173 Паламаныя секцыі бетоннай агароджы на вул. Камсамольскай і драўляны плот каля дома №41 на вул. Савецкай.


SDC10162 SDC10155 SDC10150

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений