03.12.2015
Двое мясцовых жыхароў пазнаёміліся з грамадзянамі Малдовы. Яны працуюць праваднікамі.
Спачатку цягнік стаяў нейкі час на станцыі Маладзечна, а потым яго перагналі на адстой на станцыю Залессе. Тут праваднікі муж і жонка жылі два тыдні, да іх прыходзілі мясцовыя жыхары. Адзін з мужчын вырашыў учыніць у адносінах да малдаван злачынства...

Двое мясцовых жыхароў пазнаёміліся з грамадзянамі Малдовы. Яны працуюць праваднікамі.


Спачатку цягнік стаяў нейкі час на станцыі Маладзечна, а потым яго перагналі на адстой на станцыю Залессе. Тут праваднікі муж і жонка жылі два тыдні, да іх прыходзілі мясцовыя жыхары. Адзін з мужчын вырашыў учыніць у адносінах да малдаван злачынства – разбойны напад. Падгаварыў свайго знаёмага, а каб замесці сляды, быў прыдуманы цэлы спектакль. Арганізатар разбойнага нападу прыйшоў да праваднікоў з Малдовы і сказаў, што паедзе далёка па справе. Праваднік-малдаванін правёў яго на цягнік. Мясцовы мужчына сеў у вагон і памахаў рукою. На наступнай станцыі ён выйшаў. Там ужо чакаў сябрук на аўтамабілі. Вярнуліся ў Залессе, надзелі на галовы загадзя падрыхтаваныя самаробныя маскі і рушылі да малдаўскіх праваднікоў,  іх і забралі залатыя вырабы, наўтбук. Злавілі рабаўнікоў ужо за межамі нашага раёна.


Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений