03.12.2015
Быць кіраўніком нялёгка, бо адказваеш не толькі за сябе, але і за падначаленых. Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Аксана Цыганкова не патрабуе ад іх звышнатуральнага, толькі каб былі адказнымі і дысцыплінаванымі.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Аксана ЦЫГАНКОВА гутарыць з вучнямі старэйшых класаў СШ №1.

Чым больш участковы інспектар будзе...
Быць кіраўніком нялёгка, бо адказваеш не толькі за сябе, але і за падначаленых. Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Аксана Цыганкова не патрабуе ад іх звышнатуральнага, толькі каб былі адказнымі і дысцыплінаванымі.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Аксана ЦЫГАНКОВА гутарыць з вучнямі старэйшых класаў СШ №1. Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Аксана ЦЫГАНКОВА гутарыць з вучнямі старэйшых класаў СШ №1.


Чым больш участковы інспектар будзе хадзіць па свайму адміністрацыйнаму ўчастку, гутарыць з падуліковымі, тым больш шанцаў, што дзіця, якое аднойчы аступілася, у далейшым не будзе ўчыняць правапарушэнні.
Як правіла, супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі маюць вышэйшую педагагічную альбо юрыдычную адукацыю. Калектыў пераважна жаночы, малады, таму патэнцыял у інспекцыі ёсць.
Асноўны ўпор зроблены на прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў, таму выхадных у супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх амаль няма. Рэйдавыя мерапрыемствы, выступленні ў навучальных установах, наведванні нядобранадзейных сем’яў, прапаганда здаровага ладу жыцця – усё гэта патрабуе нямала часу і сіл. Супрацоўнікі інспекцыі праводзяць нямала акцый, падрабязна расказваюць школьнікам аб шкодзе наркотыкаў і спайсаў.
А яшчэ супрацоўнікам ІПН прыходзіцца разглядаць дакументы, запаўняць прафілактычныя карткі на непаўналетніх, на працягу дня адказваць на тэлефонныя званкі, на якія неабходна рэагаваць і правяраць любую інфармацыю, што паступіла. Таму няма калі думаць аб раннім вяртанні дамоў са службы.
Начальнік ІПН Аксана Цыганкова адзначыла, што ў інспекцыі па справах непаўналетніх няма нячулых людзей з чэрствай душой. Супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх павінен быць адначасова юрыстам, педагогам, тонкім псіхолагам, бо прыходзіцца мець справу не толькі з бацькамі, якія не выконваюць свае абавязкі, але і з дзецьмі, падлеткамі, да якіх трэба знайсці падыход, каб накіраваць іх на правільны шлях у жыцці.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений