23.10.2015
Сёлета так склалася, што немагчыма было правесці ўрачыстасць напярэдадні Дня работнікаў культуры. Якраз у гэты час праходзіла важная палітычная кампанія– выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і мясцовыя культработнікі прымалі ў ёй самы актыўны ўдзел. Многія з іх былі старшынямі, сакратарамі, радавымі членамі ўчастковых выбарчых камісій. І ў дзень свайго прафесійнага свята...
Сёлета так склалася, што немагчыма было правесці ўрачыстасць напярэдадні Дня работнікаў культуры. Якраз у гэты час праходзіла важная палітычная кампанія– выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і мясцовыя культработнікі прымалі ў ёй самы актыўны ўдзел. Многія з іх былі старшынямі, сакратарамі, радавымі членамі ўчастковых выбарчых камісій. І ў дзень свайго прафесійнага свята яны працавалі дапазна. Акрамя гэтага работнікі культуры разам з самадзейнымі калектывамі ўстаноў адукацыі далі ў нядзелю 40 канцэртаў для выбаршчыкаў. 

Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО віншуе супрацоўніка гісторыка-краязнаўчага музея Дзмітрыя ЕРМАКА. Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО віншуе супрацоўніка гісторыка-краязнаўчага музея Дзмітрыя ЕРМАКА.


– Такая ў нас прафесія, што свята заўсёды спалучаецца з работай, – кажа начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры, па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ражэва. – Сёлета культработнікі прыклалі нямала намаганняў да святкавання 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. У бібліятэках, клубных установах прайшоў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце. Агінскі – неад’емная частка Смаргонскага раёна. Тут захавалася яго сядзіба, якую нядаўна адрэстаўравалі, і цяпер яе наведваюць шматлікія турысты – знаёмяцца з жыццём, творчасцю і дзяржаўнай дзейнасцю гэтага таленавітага чалавека, імя якога вядома далёка за межамі Беларусі. Шэраг важных культурных мерапрыемстваў было праведзена да 70-годдзя Вялікай Перамогі і 100-годдзя ад пачатку гераічнай абароны Смаргоні ў Першую сусветную вайну. На працягу года была выканана вялікая работа па стварэнні пастаяннай музейнай экспазіцыі.

У більярднай зале сядзібы М. К. Агінскага. У більярднай зале сядзібы М. К. Агінскага.


Культура раёна падышла да свайго прафесійнага свята з нядрэннымі асноўнымі паказчыкамі. За дзевяць месяцаў усе яны былі выкананы акрамя аднаго – набыцця літаратуры для бібліятэк. І ў гэтым ёсць значная доля працы кожнага культработніка. Многія з іх працуюць у гэтай сферы больш за 20 гадоў і маюць дастаткова вялікі вопыт. Ёсць і такія, у каго няма спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры. Мець яе, вядома ж, трэба, але атрымаць адпаведны дыплом – яшчэ не значыць стаць выдатным спецыялістам. Патрэбна мець здольнасці. Прыемна, што на змену ветэранам працы прыходзяць маладыя, крэатыўныя, таленавітыя работнікі, якія ўносяць нешта новае, якія хочуць праявіць сябе ў сферы культуры.
У жніўні мінулага года пасля заканчэння ўніверсітэта культуры прыехала працаваць у Смаргонь Вікторыя Камінская і, як сказала сама, за год многа чаму навучылася. Перш за ўсё – дзейнічаць у непрадбачаных сітуацыях. Калі па нейкай прычыне трэба замяніць іншага работніка, за лічаныя хвіліны выйсці на сцэну і прыцягнуць увагу гледачоў нейкімі сваімі імправізацыйнымі нумарамі. Настаўнікамі ў Вікторыі былі яе маці, таксама культработнік, і Тамара Сяменчанка, якая працуе ў раённым Цэнтры культуры. Да яе дзяўчына і цяпер звяртаецца па парады. Тамара Аляксееўна навучыла яе многаму, чым павінен валодаць работнік культуры, каб дасягнуць поспеху ў сваёй рабоце. Таму не выпадкова маладога спецыяліста Вікторыю Камінскую прызначылі загадчыцай аддзела культурна-асветнай работы раённага Цэнтра культуры. А напярэдадні прафесійнага свята ўзнагародзілі граматай абласнога ўзроўню.культура 3ц
Сёлета было вырашана ўзнагародзіць лепшых культработнікаў раёна не ў Смаргоні, а ў Залессі, у музеі-сядзібе М. К. Агінскага. Спачатку для іх правялі экскурсію па шматлікіх пакоях. І не простую, а тэатралізаваную. У ролі родных і блізкіх М. К. Агінскага былі супрацоўнікі музея-сядзібы. Культработнікі пабывалі ў кабінеце знакамітага кампазітара, паслухалі аповед пра яго творчасць і дзяржаўныя справы, у гасцёўні іх сустрэла дачка Агінскага Амелія, а ў більярднай – сама гаспадыня.
Потым усе сабраліся ў зале. Гучаў паланэз. Перад культработнікамі выступіў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, павіншаваў са святам і ўзнагародзіў лепшых.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений