“Смаргонскай батлейцы” – 10 гадоў
26.04.2024

“Смаргонскую батлейку”, якая працуе ў раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, ведаюць не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. Выступленні ў Мінску, Гродне,  Слоніме і іншых гарадах Беларусі. Перамогі ў конкурсах (нават рэспубліканскіх і міжнародных). Вось ужо пяць гадоў як калектыў носіць ганаровае званне “ўзорны”. А сёлета святкуе 10-гадовы юбілей.

Галоўны рухавік, а дакладней,  стваральнік і нязменны кіраўнік лялечнага тэатра – Іна Яновіч. Чалавек творчы, няўрымслівы, улюбёны ў прафесію і дзяцей.

З нагоды юбілею ў РЦТДМ адбылася ўрачыстая імпрэза, гасцямі якой сталі цяперашнія і  былыя ўдзельнікі тэатра, іх бацькі і іншыя ганаровыя госці.

Імяніннікаў павіншавалі намеснік дырэктара РЦТДМ Таццяна Яроўская, а таксама ўзорная вакальная група “Радасць”, танцавальны калектыў “Карамелькі”, гітарысты і іх кіраўнік Людміла Смагіна. Ад імя акцёраў народнага тэатра лялек “Батлейка” з Залескага Дома культуры вітала кіраўнік Таццяна Нясцюрына.

Юбіляры не спачывалі на лаўрах. Напрыканцы імпрэзы яны прадставілі спектакль “Разумная ўнучка”.

Усе ўдзельнікі "Смаргонскай батлейкі" атрымалі граматы, якія ўручыла Іна Яновіч. Завяршылася імпрэза вясёлай полькай і салодкім сталом. 

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

18.jpg


Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений