09.10.2015
Больш за дзесяць гадоў запар у дзіцячай раённай бібліятэцы праводзіцца конкурс летняга чытання, у якім прымаюць удзел вучні пачатковых класаў. Такім чынам бібліятэкары заахвочваюць дзяцей да чытання менавіта ў час летніх канікул.

Пераможцы і прызёры конкурсу летняга чытання Уладзіслава ЯРМОЛА, Дзмітрый ГЛАВІНСКІ, Ульяна ІВАНОВА і Ксенія ПАРЖОН.

Каб перамагчы ў конкурсе,...
Больш за дзесяць гадоў запар у дзіцячай раённай бібліятэцы праводзіцца конкурс летняга чытання, у якім прымаюць удзел вучні пачатковых класаў. Такім чынам бібліятэкары заахвочваюць дзяцей да чытання менавіта ў час летніх канікул.

Пераможцы і прызёры конкурсу летняга чытання Уладзіслава ЯРМОЛА, Дзмітрый ГЛАВІНСКІ, Ульяна ІВАНОВА і Ксенія ПАРЖОН. Пераможцы і прызёры конкурсу летняга чытання Уладзіслава ЯРМОЛА, Дзмітрый ГЛАВІНСКІ, Ульяна ІВАНОВА і Ксенія ПАРЖОН.


Каб перамагчы ў конкурсе, трэба было выканаць некалькі ўмоў: актыўна наведваць бібліятэку, шмат чытаць, весці чытацкі дзённік, стаць кніжнымі лекарамі – адрамантаваць некалькі кніг. Многія дзеці малявалі ілюстрацыі да прачытаных твораў, рабілі падзелкі, пісалі водгукі і вершы, рабілі гербарыі. Усё гэта было прадстаўлена на выставе падчас падвядзення вынікаў конкурсу.
- Нам вельмі прыемна, што вялікая колькасць дзяцей удзельнічала ў нашым чытацкім спаборніцтве, - кажа Надзея Лукіна, бібліятэкар малодшага абанемента раённай дзіцячай бібліятэкі. - Прыемна адзначыць, што ўсе вучні 2 “Г” класа гімназіі, настаўніцы Людмілы Анатольеўны Лемеш, пажадалі стаць удзельнікамі нашага конкурсу. Даўнім нашым чытачом з’яўляецца Дзіма Главінскі, які часта да нас прыходзіць з бабуляй Валянцінай.
Самым актыўным наведвальнікам мы падрыхтавалі дыпломы і прызы. Дыплом І ступені заваявала Ульяна Іванова (2 “В” клас, гімназія). Дыпломы ІІ ступені – у Ксеніі Паржон (2 “В” клас, гімназія) і Уладзіславы Ярмолы (2 “Г” клас, гімназія). Дыплом ІІІ ступені на рахунку Дзмітрыя Главінскага (3 “В” клас, СШ №7). За актыўны ўдзел заахвочвальнымі дыпломамі мы ўзнагародзілі гімназістаў: Ангеліну Мужчыніну, Вячаслава Грэчышкіна, Івана Мікліса, Паліну Емяльянаву, Ульяну Тамашэвіч – усе вучні 2 “Г” класа. Узнагароды таксама атрымалі Паліна Кавяза (4 “А” клас), Вікторыя Ракецкая (4 “Б” клас) і Арцём Курбачоў (2 “А” клас) з СШ №1, Таццяна Кавяза (2 “А” клас, СШ №3) і Ягор Пятроў (2 клас, Смаргонскія яслі-сад – пачатковая школа).
Напрыканцы свята для ўсіх прысутных прагучаў музычны падарунак ад тэатра эстраднай песні “Камплімент”.

Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара і Міхаіла РАЗУМНІКА.

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений