9 чэрвеня ў Смаргоні адбылася 36-я раённая сесія Савета дэпутатаў

Власть
12.06.2017
9 чэрвеня адбылася чарговая 36 сесія, якую адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. У рабоце сесіі акрамя порадстаўнікоў дэпутацкага карпуса прыянялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзь Харужык, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака, начальнікі аддзелаў і службаў мясцовай выканаўчай улады, старшыні сельвыканкамаў.

На парадак дня было вынесена некалькі пытанняў. Асноўнае з іх – зацвярджэнне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Смаргонскага раёна на 2016-2020 гады. З дакладам па гэтым пытанні выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ірына Галдыцкая. Яна падрабязна расказала аб далейшым развіцці ўсіх галін эканомікі.

Потым у раздзеле “Рознае” аб выкананні прыродаахоўнага заканадаўства на “Кранаспане” дэпутатаў праінфарміравалі начальнік гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Пахомаў і галоўны санітарны ўрач Смаргонскага раёна Марына Турэйка. Дырэктар ліцейна-механічнага завода Эдуард Падгайскі патлумачыў сітуацыю з выкідамі шкодных рэчываў у атмасферу і назваў меры па яе ўхіленні. Аб плануемым рэжыме работы навучальных устаноў праінфармаваў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ігар Шчасны. На сесіі таксама было закранута пытанне аб пачатку рамонту праспекта Індустрыяльнага. 

сес-24 202.jpg

сес-24 205.jpg

сес-24 208.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.



Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений