Прадстаўнікі Гродзеншчыны адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі

Власть
06.06.2017
Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №199 “Аб узнагароджанні” за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, заслугі ў развіцці сферы абслугоўвання насельніцтва, навукі, адукацыі, культуры і спорту прадстаўнікі нашага рэгіёна адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.  

Прадстаўнікі Гродзеншчыны адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі
Медалём “За адзнаку ў воінскай службе” узнагароджаны Бякрэнь Дзмітрый Лявонцьевіч – намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце – начальнік аддзялення ідэалагічнай работы 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, падпалкоўнік. 

Медалём “За адзнаку ў воінскай службе” узнагароджаны Кільчэўскі Віталій Фрыдрыхавіч – намеснік камандзіра па ўзбраенні – начальнік тэхнічнай часці 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, палкоўнік. 

Медалём “За адзнаку ў воінскай службе” узнагароджаны Федарэнка Аляксандр Пятровіч – намеснік камандзіра 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, палкоўнік. 

Банькоўскі Вячаслаў Анатольевіч – камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”, прапаршчык унутранай службы ўзнагароджаны медалём “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”. 

Шчыглінскі Сяргей Віктаравіч – начальнік дзяжурнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы адукацыі “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”, капітан унутранай службы адзначаны медалём “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”. 

Шубаеву Жуматаю Маратавічу
 – старшаму трэнеру-выкладчыку па вольнай барацьбе дзяржаўнай установы “Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву” прысвоена ганаровае званне “Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь” 

Служба навінаў "Гродненская правда"

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений