У зале Смаргонскага раённага суда прайшло мерапрыемства з удзелам асоб, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела міліцыі

Происшествия
22.09.2017
1185
Як адзначыў ва ўступным слове начальнік КВІ Дзмітрый Картавік, праводзіцца яно ў адпаведнасці з рэкамендацыяй упраўлення ўнутраных спраў і камітэта па працы, сацыяльнай абароне і занятасці Гродзенскага аблвыканкама.

Суд_сморгонь.jpg

Дзве адначасовыя акцыі “Не ўпусці свой шанц” і “Благавест” маюць на мэце прывіццё духоўных і маральных якасцей людзям з крымінальным мінулым, вырашэнне пытання па працаўладкаванні падапечных міліцыі. І не дарэмна, бо, як сведчыць статыстыка за 8 месяцаў гэтага года, на тэрыторыі раёна назіраецца рост рэцыдыўнай злачыннасці. Асноўнымі прычынамі ўчынення рэцыдыўных злачынстваў з’яўляюцца злоўжыванне спіртнымі напіткамі і незанятасць падуліковых працай, а яшчэ нежаданне станавіцца на шлях выпраўлення, весці законапаслухмяны лад жыцця.

Акрамя дзвюх акцый было праведзена пасяджэнне назіральнай камісіі райвыканкама, якую ўзначальвае намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзь Бычко. У мерапрыемстве прынялі ўдзел святары праваслаўнай і каталіцкай канфесій, прадстаўнікі службы занятасці, кадравых падраздзяленняў прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Спачатку была параведзена акцыя “Не ўпусці свой шанц”. Да людзей, якія аступіліся, з пранікнёнымі словамі звярнуўся ксёндз Алег Жураўскі і заклікаў іх іншымі вачыма паглядзець на сваё жыццё, выкарыстаць шанц для змянення да лепшага. Але для гэтага павінна быць жаданне самога чалавека, бо калі ён не захоча, то ніхто яму не дапаможа стаць на шлях выпраўлення.

Настаяцель праваслаўнага храма айцец Анатоль параіў прыходзіць у храм да Бога і такім чынам папраўляць свае паводзіны, змяніць кола сяброў.

“Сёлета даволі вялікі працэнт працаўладкаваных грамадзян, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, - сказала начальнік мясцовай дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч. - Трэба толькі мець жаданне змяніць свае адносіны да жыцця і працы. Для таго, каб атрымліваць пенсію, неабходна мець 20 гадоў стажу. Цяпер больш за 270 вакансій у аддзеле дзяржаўнай службы занятасці. Вядома ж, большасць з іх патрабуе ад прэтэндэнтаў на тую ці іншую пасаду кваліфікацыі, вопыту працы. Незанятым людзям прапаноўваюцца часовыя аплачваемыя работы, калі не ўдаецца падабраць пастаяннае працоўнае месца. Магчыма навучанне”.

Потым выступілі прадстаўнікі кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый, назвалі вакантныя працоўныя месцы.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

 


Актуальные новости Сморгони и Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!