Бібліятэчны квэст для юных краязнаўцаў

Бібліятэчны квэст для юных краязнаўцаў

Образование
10.10.2025
128

Навучэнцы 6Г класа сярэдняй школы № 7 ужо паспелі пасябраваць з супрацоўнікамі Смаргонскай раённай бібліятэкі філіяла «Гарадская бібліятэка № 3», якія заўсёды гасцінна сустракаюць сваіх маленькіх сяброў. Кожны раз яны прапаноўваюць дзецям акунуцца ў дзівосны свет кнігі. 

Вось і ў мінулы аўторак зноў адбылася чарговая сустрэча з загадчыцай філіяла Ірынай Вісцяж і бібліятэкарамі Ірынай Краўчанка і Валянцінай Насура. Шасцікласнікаў чакаў сапраўдны квэст, прысвечаны роднаму гораду. Тры каманды вялі барацьбу за лепшых знаўцаў гісторыі  Смаргоні. Вучні разгадвалі крыжаванкі, складалі пазлы, узнаўлялі вершы, успаміналі знакамітых асоб... Перамагла «Моладзевая акадэмія». Акрамя грамат, пераможцы атрымалі салодкія падарункі.

Час праляцеў хутка і з карысцю.

Знаёмства з правіламі квэста..JPG

Напружаны момант квэста..JPG

Пераможцы ўзнагароджаны..JPG

Пошук адказаў на пытанні..JPG

Валянціна Лукошка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №7

Статьи по теме: