Новая аптэка - новыя скідкі

Общество
06.03.2015
1290
Новая аптэка №219 адкрылася ў арандаваным памяшканні па вул. Леніна, 46 “Б” побач з фірменным магазінам “Пачастунак”. Наогул ва Усходнім мікрараёне працуюць дзве дзяржаўныя і дзве прыватныя аптэкі, але ўсе яны размешчаны фактычна ў адным квартале, да якога пажылым людзям з прыватнага сектара нязручна дабірацца, асабліва хворым.

Урачысты момант: загадчыца...
Новая аптэка №219 адкрылася ў арандаваным памяшканні па вул. Леніна, 46 “Б” побач з фірменным магазінам “Пачастунак”. Наогул ва Усходнім мікрараёне працуюць дзве дзяржаўныя і дзве прыватныя аптэкі, але ўсе яны размешчаны фактычна ў адным квартале, да якога пажылым людзям з прыватнага сектара нязручна дабірацца, асабліва хворым.

Урачысты момант: загадчыца цэнтральнай аптэкі Таццяна РЫЦІКАВА, намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Віталь Круповіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. Урачысты момант: загадчыца цэнтральнай аптэкі Таццяна РЫЦІКАВА, намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Віталь Круповіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч.


Па словах намесніка галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Віталя Круповіча, ідучы насустрач пажаданням людзей, у даволі сціслы тэрмін была абсталявана і напоўнена самымі неабходнымі лякарствамі і патрэбнымі сродкамі фармацэўтычнай прамысловасці яшчэ адна гарадская аптэка. З’яўленне гэтага філіяла ва Усходнім мікрараёне павінна задаволіць патрэбы яго жыхароў і суседняга прыватнага сектара ў лякарствах і значна палепшыць іх даступнасць.
Віншуючы работнікаў аптэкі і першых наведвальнікаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч пажадаў усім здароўя. Каб людзі менш хварэлі, а прадпрыемства ўсё ж працавала паспяхова, то параіў лепш набываць прафілактычныя сродкі і вітаміны. Своеасаблівым падарункам для наведвальнікаў стала прапанова пачаставацца і прадэгуставаць сіроп і вітаміны беларускіх вытворцаў. Увогуле, у новай аптэцы прадстаўлена шмат прэпаратаў айчыннай вытворчасці, прычым, тыя, кошт якіх перабольшвае 250 тысяч беларускіх рублёў, будуць тут прадавацца з 5-працэнтнай скідкай. А да 7 сакавіка дзейнічае такая ж скідка на ўсе віды тавараў, у тым ліку і замежнай вытворчасці.
Фармацэўт-рэцэптар Наталля Жаркова расказала, што ў філіяле вялікі выбар лякарстваў (больш тысячы найменняў на агульную суму каля 250 млн. рублёў), якія адпускаюцца і па рэцэпту, і без. Працуе аптэка па буднях з 9.00 да 19.00, у суботу з 9.00 да 17.00, а ў нядзелю з 10.00 да 16.00.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.