14 кастрычніка – Дзень маці

14 кастрычніка – Дзень маці

Общество
14.10.2025
89

Паважаныя жанчыны! Дарагія мамы!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём маці!

«Мама» – гэта першае слова, якое прамаўляе чалавек у сваім жыцці. І яно застаецца першым на працягу ўсяго нашага жыцця. Для кожнага з нас мама з’яўляецца найбліжэйшым, родным і любімым чалавекам. Яна ўсё сваё жыццё прысвячае нам, дзецям, засцерагаючы і абараняючы нас ад бед. Дарагія мамы! І хоць мы не заўсёды можам па заслугах ацаніць тую цяжкую працу – «быць мамай», але ўдзячныя вам за шчыры клопат, сталую падтрымку, жыццёвую мудрасць, вялікае любячае сэрца і адкрытую душу.

Віншуем вас з Днём маці і жадаем, каб вас заўсёды акружалі клопатам родныя і блізкія людзі, кожны дзень пачынаўся з усмешкай, здароўе ніколі не падводзіла. Заўсёды заставайцеся самымі добрымі, разумелымі, чулымі і самымі любімымі!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: