«І сабралі мы добры ўраджай, на жыццё слаўнае, жыццё хлебнае». У Вішневе на раённых «Дажынках» павіншавалі герояў жніва-2025

«І сабралі мы добры ўраджай, на жыццё слаўнае, жыццё хлебнае». У Вішневе на раённых «Дажынках» павіншавалі герояў жніва-2025

Общество
27.09.2025
169

Згодна са старажытным звычаем, апошні сноп, «дажынкавы», заўсёды быў асаблівым – яго ўпрыгожвалі стужкамі і з песнямі неслі ў вёску, каб захаваць урадлівасць зямлі да наступнага года. Гэтую добрую традыцыю продкаў і сёння працягвае жыццярадаснае і хлебасольнае свята «Дажынкі».

Сёлета пляцоўка ля Вішнеўскага Дома культуры стала эпіцэнтрам усеагульнай весялосці, сабраўшы гасцей і жыхароў аграгарадка на сапраўдны баль працы. «Дажынкі-2025» ператварыўся ў яскравы фестываль, дзе ўшаноўваюць не толькі ўраджай, але і людзей, чыя самаадданая праца стварае  дабрабыт смаргонскага краю і краіны ў цэлым.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадаставілі  дырэктару КСУП "АграСолы" Вользе Лук'яненцы і вадзіцелю КСУП «Сінькі» Сяргею Горбачу.

изображение_viber_2025-09-27_19-34-20-598.jpg

изображение_viber_2025-09-27_19-35-26-196.jpg

А сцяг раённага свята «Дажынкі – 2025» – кіраўніку КСУП «Саўбел 2016» Івану Каханоўскаму і камбайнеру гэтай жа гаспадаркі Уладзіміру Шчуроўскаму.

Вядучыя агучылі лічбы сёлетняга жніва. КСУП «АграСолы» намалаціла 17207 тон збожжа, КСУП «Сінькі» – 7519 тон, ВКУП «Саўгас Смаргонскі» – 10017 тон, філіял «Жодзішкі» КХП - 15647 тон, КСУП «Саўбел 2016» – 10917 тон.

Караваі з мукі новага ўраджаю ўручылі першаму намесніку старшыні райвыканкама – начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Руслану Жукоўскаму, кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, камбіната хлебапрадуктаў і ААТ «Смаргоньаграсэрвіс». 

изображение_viber_2025-09-27_19-36-58-662.jpg

изображение_viber_2025-09-27_19-37-47-691.jpg

изображение_viber_2025-09-27_19-39-11-650.jpg

изображение_viber_2025-09-27_19-40-42-641.jpg

Віталі ўдзельнікаў свята старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Ігар Сарока і першы намеснік старшыні райвыканкама Руслан Жукоўскі. Пасля гэтага распачаўся зоркапад узнагародаў.

изображение_viber_2025-09-27_19-42-31-553.jpg

изображение_viber_2025-09-27_19-44-25-870.jpg

Грамату аблвыканкама атрымала дырэктар КСУП «АграСолы» Вольга Лукьяненка.  Падзячнае пісьмо аблвыканкама – галоўны спецыяліст аддзела раслінаводства і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Траскоўская.  Граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ўручылі дырэктару КСУП «Саўбел 2016», Івану Каханоўскаму,  галоўнаму аграному філіяла «Жодзішкі» Альберту Мізулу, галоўнаму інжынеру КСУП «Сінькі» Аляксандру Болдышу, трактарысту-машыністу ВКУП «Саўгас Смаргонскі» Генадзю Падмостка і трактарысту-машыністу КСУП «АграСолы» Валерыю Крупніку.

Былі адзначаны пераможцы і прызёры раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых культур сярод сельгасарганізацый. На першым месцы – КСУП «АграСолы», на другім – КСУП «Сінькі», на трэцім – філіял «Жодзішкі».

изображение_viber_2025-09-27_19-46-06-957.jpg

  За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і высокі прафесіяналізм граматы райвыканкама атрымалі трактарысты-машыністы Валерый Ігнатовіч (ВКУП «Саўгас Смаргонскі») і Уладзімір Мацкойць (КСУП «АграСолы»), вадзіцелі Уладзімір Мацкевіч (філіял «Жодзішкі») і  Дзмітрый Макей (ТАА «Дэйрыфарм»).

Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама атрымалі:  вадзіцель Іван Радзюш (філіял «Жодзішкі») і  трактарысты-машыністы  Эдвард Шульга (КСУП «Саўбел 2016»), Уладзімір Янецкі (КСУП «АграСолы») і Мікалай Страх (ТАА «Дэйрыфарм»).

изображение_viber_2025-09-27_19-47-34-380.jpg

изображение_viber_2025-09-27_19-48-31-140.jpg

изображение_viber_2025-09-27_19-50-04-632.jpg

Першы намеснік старшыні райвыканкама Руслан Жукоўскі ўручыў узнагароды лепшым камбайнерам раёна. Абсалютнымі пераможцамі сталі Аляксандр Яроўскі і Віктар Каралёў (філіял «Жодзішкі»). На другім месцы – Аляксей Пятроўскі (ВКУП «Саўгас Смаргонскі»), на трэцім – Іван Вішняк (ВКУП «Саўгас Смаргонскі»).

изображение_viber_2025-09-27_19-57-31-939.jpg

изображение_viber_2025-09-27_19-57-58-519.jpg

изображение_viber_2025-09-27_19-59-14-407.jpg

Назвалі лепшых вадзіцеляў транспартных сродкаў на адвозцы зерня ад камбайнаў (грузападымальнасць 20 тон): Аляксандр Сташкевіч, ВКУП «Саўгас Смаргонскі» (1 месца), Дзмітрый Грышан, КСУП «АграСолы» (2 месца) і  Валянцін Тумаш, КСУП «АграСолы» (3 месца).

Лепшымі вадзіцелямі транспартных сродкаў на адвозцы зерня ад камбайнаў (грузападымальнасць 10 тон) сталі: Сяргей Горбач, КСУП «Сінькі» (1 месца), Яўген Садоўскі, ВКУП «Саўгас Смаргонскі» (2 месца) і Алег Сульжыцкі, КСУП «Саўбел 2016» (3 месца).

изображение_viber_2025-09-27_20-00-30-882.jpg

Узнагароды атрымалі лепшыя аператары збожжасушыльных комплексаў. За 1 месца – Алег Мамай і Мар’ян Урбановіч (КСУП  «АграСолы»), за 2 месца – Павел Яроўскі і Юрый Ярмак (філіял «Жодзішкі» КХП), за 3 месца – Павел Барбашоў і Іван Мацкевіч (КСУП  «АграСолы»).

изображение_viber_2025-09-27_20-02-19-186.jpg

Ганаровай граматы абласнога Савета дэпутатаў быў удастоены Уладзімір Яскевіч, трактарыст-машыніст КСУП «Сінькі», падзячнага пісьма – Уладзімір Шчуроўскі,  трактарыст-машыніст КСУП «Саўбел 2016». Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў атрымалі Алена Шчасная, брыгадзір вытворчай брыгады КСУП «Сінькі», Святлана Ражко, загадчык склада КСУП «Саўбел 2016», Станіслаў Конан, кіраўнік аддзялення філіяла «Жодзішкі», Міхаіл Чартовіч, трактарыст-машыніст ВКУП «Саўгас Смаргонскі».

изображение_viber_2025-09-27_19-55-27-137.jpg

изображение_viber_2025-09-27_19-56-17-621.jpg

Лепшыя работнікі жніва-2025 таксама атрымалі падарункі ад РГА «Белая Русь»,  аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, РГА «БСЖ», РК ГА «БРСМ», раённага савета грамадскага аб’яднання ветэранаў.

изображение_viber_2025-09-27_20-11-32-853.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-14-13-702.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-15-40-232.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-16-56-441.jpg

Граматы Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК уручыла намеснік старшыні абкама прафсаюза Алеся Венско,  узнагароды ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК - старшыня райкама Святлана Шаўлюк.

изображение_viber_2025-09-27_20-03-51-564.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-07-07-294.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-08-42-228.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-10-34-141.jpg

Узнагароды для сваіх работнікаў падрыхтавалі таксама кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Смаргоншчыны.

изображение_viber_2025-09-27_20-18-05-441.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-19-09-118.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-19-50-728.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-20-25-261.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-21-09-072.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-22-14-533.jpg

изображение_viber_2025-09-27_20-22-39-220.jpg

Упрыгожылі ўрачыстую імпрэзу музычныя нумары ад смаргонскіх артыстаў. Далей эстафету перанялі спевакі са сталіцы.

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Статьи по теме: