Выхаванцы рознаўзроставай групы дзіцячага сада №5 г. Смаргоні пойдуць на фестываль-кірмаш «Смаргонскія абаранкі» ўжо ведаючы, чаму ў нашым горадзе праводзяць такое свята.
Смаргонскія абаранкі? Ведаем, рабілі, каштавалі!
Каб дзеці лепш ведалі наш горад, яго гісторыю і традыцыі, выхавальнік Ларыса Анатольеўна сумесна з бацькамі выхаванцаў арганізавалі экскурсію ў ганчарную майстэрню Сяргея Нагаева.Там дзецям у цікавай форме расказалі, чаму наш горад з'яўляецца радзімай абаранкаў. Дзеці паспрабавалі зрабіць абаранкі са жгуцікаў гліны. І пасля вобжыгу ў печы старадаўнія прысмакі сталі даўгавечным сувенірам, зробленым рукамі нашых выхаванцаў.
А пасля занятку юныя ганчары з задавальненнем пілі травяную гарбату са смаргонскімі абаранкамі. У гэты раз абаранкі здаліся ім нашмат смачнейшымі чым звычайна. Дзякуючы гэтаму дню, атрыманым эмоцыям і вырабам каштоўных самаробных сувеніраў, дзеці назаўжды запомняць гэтую частку гісторыі нашага горада.
Ларыса ТОРБА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага сада №5 г. Смаргоні