Гарадская гульня КВЗ прайшла ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку

Общество
28.04.2016
1366
Сёлета весялілі публіку і дэманстравалі сваё гумарыстычнае майстэрства, аптымізм і знаходлівасць тры каманды: “Камунальны ФРЭШ” (РУП “ЖКГ”), “КультРассвет” (РЦК), “Типичные сморгонцы” (Агрэгатны завод). Дэбютантамі КВЗ была каманда культработнікаў. На вялікі жаль, не выступалі ў гэтым сезоне неаднаразовыя пераможцы – каманда цэнтральнай раённай бальніцы “Вкус МЕДА”.

Затое з першых імгненняў свайго выступлення...
IMG_0081Сёлета весялілі публіку і дэманстравалі сваё гумарыстычнае майстэрства, аптымізм і знаходлівасць тры каманды: “Камунальны ФРЭШ” (РУП “ЖКГ”), “КультРассвет” (РЦК), “Типичные сморгонцы” (Агрэгатны завод). Дэбютантамі КВЗ была каманда культработнікаў. На вялікі жаль, не выступалі ў гэтым сезоне неаднаразовыя пераможцы – каманда цэнтральнай раённай бальніцы “Вкус МЕДА”.

Затое з першых імгненняў свайго выступлення ў конкурсе-прывітанні жартамі яскравымі, трапнымі і арыгінальнымі развесялілі прысутных і журы ўдзельнікі каманды ЖКГ. Бясспрэчна, “зоркай” гульні стаў Валерый Захарэвіч, які працуе майстрам, а на сцэне дэманстраваў танцавальныя шэдэўры і артыстызм. “Камунальны ФРЭШ” з самага пачатку выйшаў у лідары, значна адарваўшыся ад астатніх гульцоў.

У другім конкурсе – “Гумарыстычны біятлон” - капітаны агучвалі па тры жартаўлівыя выказванні. Каб вызначыць лепшых, журы папрасілі дадатковы жарт ад кожнай каманды. Агнявы рубеж першай пакінула каманда агрэгатнага завода. Каманды, якія прадоўжылі “дуэль”, выступалі на роўных, таму атрымалі па аднаму балу.

У хатнім музычным заданні «Типичные сморгонцы» імкнуліся дагнаць сапернікаў, і ім ўдалося набраць дастаткова балаў, каб заваяваць другое месца, на якім яны апынуліся разам з “Культрассветом”. А першае месца і галоўны прыз старшыня журы Таццяна Ражэва ўручыла капітану каманды “Камунальны ФРЭШ” Яўгену Глінскаму.IMG_0037 IMG_0027 IMG_0006 IMG_9999 IMG_9993 IMG_9983 IMG_9976 IMG_0060

Ала КЛЕМЯНОК.

Фота аўтара.
 


Актуальные новости Сморгони и Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!