Сябруюць дзеці на ўсей планеце!

 

Сябруюць дзеці на ўсей планеце!

Общество
20.09.2021
662
17 верасня ў  дзяржаўнай установе адукацыі “Санаторны яслі-сад №9 г. Смаргоні” з выхаванцамі сярэдняй групы №3 быў праведзены занятак “Сябруюць дзеці на ўсей планеце”

IMG-3f11fbdf63d26af087883b372e14d7ec-V[1].jpg

Мерапрыемства прайшло ў форме віртуальнага падарожжа па зямному шару,  падчас якога  дзеці шукалі  новых сяброў. Выканаўшы заданне, яны маглі адарваць пялёстак ад чароўнай кветачкі і апынуцца ў любым кутку нашай планеты Зямля.

Так, выхаванцы пасябравалі з дзецьмі з Японіі. Разгледзілі іх адзенне, павіталіся па-японску (паклонам корпуса) і даведаліся, што тыя любяць гуляць у цацкі, якія робяць сваімі рукамі (арыгамі). На памяць гэтым былі зроблены самалёцікі.

IMG-4f4b2283ef3d3906e028f1a19362c228-V[1].jpg

Затым адправіліся ў Афрыку. Там даведаліся, чаму ў іх цёмны колер  скуры, як яны вітаюцца. У Адрыцы  вельмі горача, таму людзі носяць легкае адзенне. Прыхільнасць  афрыканцаў да танцаў была адлюстравана ў  сяброўскім танцы “Чунга-Чанга”.

Адарваўшы трэці пялёстак і пачытаўшы вершы пра сяброўства, нашы выхаванцы змаглі пазнаёміцца з  эскімосамі. Павіталіся з імі маханнем рук, разгледзілі іх адзенне і  незвычайнае жыллё – іглу (з вялікіх кавалкаў лёду). Каб у доме эскімосаў было цепла, трэба  раскласці мехавыя футры і развесці агонь. У знак сяброўства была арганізавана гульня “Белыя мядзведзі”.

IMG-d05dfe28a41978c8ca4a98ab3708b893-V[1].jpg

 Апошні пялёстак кветачкі дапамог вярнуцца ў Беларусь, дзе жыцуць не толькі беларусы, але і дзеці  іншых нацыянальнасцей. Усім тут хапае месца.

У заключэнне з дапамогай далонек быў намалёваны плакат “Сябруюць усе дзеці на нашай планеце”.

Усе павінны ведаць, калі будзе дружба, то і будзе мір!

Статьи по теме: