Гарачае лета валанцёраў

 

Гарачае лета валанцёраў

Общество
01.07.2021
336
Формы валанцёрскай дзейнасці ў Крэўскай сярэдняй школе разнастайныя: як аднаразовыя дабрачынныя мерапрыемствы, акцыі, праекты, мэтавыя праграмы, так і такія, якія ажыццяўляюцца на пастаяннай аснове. Не толькі на працягу 9-ці вучэбных месяцаў валанцёры аказваюць дапамогу пацыентам Крэўскай бальніцы сястрынскага догляду, ветэранам педагагічный працы і ўсім тым, каму яна неабходна.

IMG-abab1bbd015d524ffe36beefc837af33-V.jpg

На працягу чэрвеня навучэнцы не забываюць пра тое, што яны валанцёры. Працоўныя акцыі “Помнік” па добраўпарадкаванню тэрыторыі каля помніка загінуўшым землякам ў аграгарадку Крэва, акцыі “Утульны двор – цёплы дом” па аказанню дапамогі ветэранам працы, акцыя “Чысты двор” па добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол роднай школы сталі пастаяннымі справамі для удзельнікаў валанцёрскіх атрадаў “Добрае сэрца” і “Новае пакаленне”.

IMG-d08a011b729f10dee67d9f77a0a601c4-V.jpg

Мы будзем рабіць усё магчымае, каб нашы атрады яшчэ доўга прыносілі карысць людзям, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Бо галоўнае ў валанцёрстве - актыўная жыццёвая пазіцыя, адказнасць і высокая мэта - жаданне змяніць гэты свет да лепшага.

IMG-99ef281efd97a8387088ca62d91afeed-V.jpg

Таццяна ШАЎЦОВА, педагог-арганізатар

Крэўскага яслі-сада-сярэдняй школы.

Статьи по теме: