Што хвалюе жыхароў вёскі Рыбакі?

 

Што хвалюе жыхароў вёскі Рыбакі?

Общество
28.04.2024
707

У Каранёўскім сельсавеце пачалі праходзіць першыя сустрэчы з дэпутатамі сельскага савета. Адна з такіх сустрэч адбылася ў Рыбаках. З жыхарамі вёскі сустрэўся Павел ТВЁРДЫ,  які з’яўляецца старшынёй ВКУП “Саўгас “Смаргонскі”.

Падчас размовы з вяскоўцамі высветлілася, што іх найбольш хвалююць два пытанні. Адно – тычыцца асвятлення вуліцы, другое – стан брукаванай дарогі, якая ідзе праз вёску, жыхары Рыбакоў вельмі хочуць, каб брук замянілі на асфальтаванае пакрыццё.

“Наконт дарогі пытанне застаецца адкрытым, яго будуць вывучаць на раённым узроўні, а вось тры новыя ліхтары ў вёсцы абавязкова з’явяцца ўжо сёлета”, - паабяцалі дэпутат Павел Твёрды і  старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана Гаспадарова.

Рыбаки.jpg

Галіна АНТОНАВА

Фота прадстаўлена Святланай Гаспадаровай

Статьи по теме: