У Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшоў Дзень здароўя “Зімовыя забавы”

 

У Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшоў Дзень здароўя “Зімовыя забавы”

Образование
22.01.2024
484
 Дзень здароўя “Зімовыя забавы” ў выхаванцаў рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання быў насычаны разнастайнай актыўнай дзейнасцю, накіраванай на фарміраванне здаровага ладу жыцця.

Дзень пачаўся з бадзёрай музычнай ранішняй гімнастыкі. Пасля смачнага і карыснага сняданку выхаванцаў чакала кола загадак “Што зіма раскажа нам?”. Пазней дашкольнікі актыўна разважалі над пытаннем доктара Айбаліта: “Дзе хаваецца здароўе?”. Таксама ў групе праводзіліся розныя гульні: “Адгадай, хто я” пра зімовыя забавы і віды спорту, “Шкода і карысць для арганізма”, “Хітрыя вітамінкі”. Не забылі згадаць пра тое, што трэба рабіць пры абмарожванні.

Пры дапамозе даследавання “Што нам трэба, каб сабрацца на прагулку?” хлопчыкі і дзяўчынкі ўзгадалі найпрасцейшыя правілы захавання і ўмацавання здароўя; замацавалі ўяўленне пра тое, што заўсёды трэба апранацца ў залежнасці ад надвор’я.

Сапраўдным святам для нашых выхаванцаў стала спартыўная забава на свежым паветры, падчас якой дзеці прынялі ўдзел у эстафетах “Гонкі на санках”, “Пападзі снежкай у мішэнь”, “Пераправа”, “Перанясі снежны камячок”, а таксама гулялі ў гульні “Снег, мяцеліца і гурбы”, “Два маразы”.

Падчас Дня здароўя дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, шмат карысных і неабходных ведаў.

Дзень здароўя “Зімовыя забавы” паспрыяў умацаванню фізічнага і псіхічнага здароўя, фарміраванню каштоўнага стаўлення да здаровага ладу жыцця ў дашкольнікаў. Гэты дзень прайшоў з карысцю для здароўя, бо нездарма кажуць: “У здаровым целе - здаровы дух!”

Гонка на санках.jpg

Гонка на санках.

Дзе хаваецца здароўе.jpg

Дзе хаваецца здароўе.

Пераправа.jpg

Пераправа.


Алена Біслюк,

 выхавальнік дашкольнай адукацыі Асінаўшчызненскай пачатковай школы

 

 

Статьи по теме: