1 чэрвеня – Дзень абароны дзяцей

 

1 чэрвеня – Дзень абароны дзяцей

Общество
01.06.2021
901

Дарагія землякі!

Віншуем вас з Днём абароны дзяцей!

Сацыяльная абароненасць дзіцяці - пытанне нацыянальнай бяспекі. Лёс краіны залежыць ад таго, колькі дзяцей нараджаецца ў нашых сем’ях, у якіх умовах яны растуць і развіваюцца, з якімі ўстаноўкамі і мэтамі ўступаюць у дарослае жыццё.

На Смаргоншчыне рэалізуецца мноства праектаў і праграм, накіраваных на выяўленне і развіццё ў дзяцей творчых здольнасцей, далучэнне юных смаргонцаў да здаровага ладу жыцця і грамадскай дзейнасці. Паспяхова дзейнічаючь музычныя, харэаграфічныя, мастацкія школы і гурткі, спартыўныя школы і секцыі, ваенна-патрыятычныя клубы.

Значны ўклад ва ўмацаванне інстытута сям’і і дзяцінства, духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне дзяцей уносяць грамадскія арганізацыі, дабрачынныя фонды, традыцыйныя рэлігійныя абшчыны, валанцёры і проста неабыякавыя грамадска-актыўныя жыхары раёна.

Упэўнены, што агульнымі намаганнямі мы зможам выгадаваць фізічна і маральна здаровае пакаленне - думаючых, самастойных і адказных грамадзян, здольных да стваральнай працы.

Віншуем са святам усіх дзяцей і іх бацькоў, а таксама тых, для каго праца з дзецьмі стала справай жыцця.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Статьи по теме: