Новая «Зялёная крама» адкрылася ў Смаргоні

 

Новая «Зялёная крама» адкрылася ў Смаргоні

Общество
12.02.2021
3853

IMG_0550.jpg

9 лютага ў цэнтры Смаргоні адкрылася новая «Зялёная крама».  Тавары, якія тут прапануюцца пакупнікам, смаргонцы і госці горада добра ведаюць:  такая крама працуе даўно ў гіпермаркеце “Еўраопт.

Сеціва “Зялёная аптэка” і “Зялёныя крамы” вядомы па ўсёй краіне і адкрыты ва ўсіх абласных і буйных раённых цэнтрах Беларусі. Адметная рыса брэнда – натуральнасць і раслінная аснова тавараў для здароўя і прыгажосці.

У “Зялёнай краме” – багаты выбар траў і збораў, раслінных экстрактаў і БАДаў на аснове раслінных экстрактаў.

IMG_0586.jpg

IMG_0666.jpg


Аздараўленчая раслінная касметыка для валасоў – для ўзмацнення іх росту, супраць выпадзення і іншая.

Аздараўленчая раслінная касметыка для скуры – як для дзяцей, так і для дарослых.

IMG_0691.jpg

IMG_0591.jpg

IMG_0659.jpg

IMG_0636.jpg

Эфірныя і касметычныя алеі.

Прапануюцца таксама вітамінныя, мінеральныя і вітамінна-мінеральныя комплексы, дыетычнае харчаванне, натуральныя цукразамяняльнікі, вырабы медыцынскага прызначэння, масажоры. 

IMG_0713.jpg

Тут рэгулярна ладзяцца акцыі. Да прыкладу, увесь люты дзейнічае 10-працэнтная зніжка на  асобныя віды тавару.

IMG_0700.jpg


Усе прадукты “Зялёнай крамы” праходзяць дзяржаўную рэгістрацыю і сертыфікацыю ў адпаведных органах Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Вопытныя прадаўцы-кансультанты кожнаму наведвальніку дапамогуць з выбарам. У даступнай форме растлумачаць адрозненні тых ці іншых прэпаратаў, асаблівасці іх уздзеяння на арганізм. 

Сваім пакупнікам мы рэкамендуем думаць пра здароўе раней, чым давядзецца думаць пра лячэнне.

Падпісвайцеся на старонкі “Зялёнай аптэкі” ў сацыяльных сетках @zelenaya_apteka_belarus. Там вы знойдзеце карысную інфармацыю, будзеце заўсёды ў курсе навінак парафармацэўтыкі.  

Атрымаць дадатковую інфармацыю,  забраніраваць прэпарат можна па тэлефоне 8(044)-700-57-92, 8(017)-215-02-22, 7822 (А1, МТС). Пакінуць заяўку для далейшага набыцця тавару можна і на сайце «Зялёная крама».

IMG_0570.jpg

З часоў Гіпакрата, па сутнасці, нічога не памянялася. Мы прадаўжаем сцвярджаць разам са старажытны грэчаскім лекарам і філосафам, што хваробу лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Якім чынам? У “Зялёнай краме” пра гэта дакладна ведаюць.

“Зялёная аптэка” – больш чым аптэка! Любімы астравок у акіяне прыемнага шопінгу.

Бліжэйшыя акцыі і зніжкі:

12-14 лютага – да Дня Святога Валянціна. Зніжка – 14% на інтымныя тавары: інтымную касметыку, эра-гелі, лубрыканты і інш.

20-23 лютага – да Дня абаронцы Айчыны. Зніжкі – 23% на мужчынскія тавары: мужчынская касметыка і тавары для здароўя і маладосці мужчын.

IMG_0676.jpg

“Зялёная крама” знаходзіцца па адрасе: вуліца Савецкая, 14 (былое памяшканне магазіна “Еўрасець”, побач з магазінам “Дабраном”).

Працуе без выхадных з 9.00 да 20.00.

IMG_0926.JPG

IMG_0933.JPG

Статьи по теме: