Ганаровай граматы Савета міністраў Рэспублікі Беларусь  за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці ўдастоены старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык. 
Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык атрымаў Ганаровую грамату Савета міністраў Рэспублікі Беларусь
Узнагарода доўга чакала свайго героя. Яе планавалася ўручыць яшчэ ў лютым падчас падвядзення абласных вынікаў работы ў сельскагаспадарчай галіне. Але з-за пандэміі каранавірусу мерапрыемства не адбылося. 
Толькі 19 чэрвеня, падчас рабочай паездкі па паўночным рэгіёнах Гродзеншчыны першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук, прывёз у Смаргонскі раён высокую ўзнагароду. 
Іван Алейзавіч не хаваў радасці ад таго, што Смаргоншчына дынамічна развіваецца ў сацыяльна-эканамічным плане, а раённы цэнтр пасля правядзення абласнога свята “Дажынкі-2019” нашмат папрыгажэў. У гэтым вялікая заслуга і кіраўніка раёна. 
- Атрымаць такую ўзнагароду – вельмі ганарова. Лічу, што гэта заслуга кожнага гараджаніна і жыхара Смаргонскага раёна. Мы добра папрацавалі і спыняцца на дасягнутым мы не збіраемся, - зазначыў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. 
Галіна АНТОНАВА.
Фото аўтара.
 
						 
					









