Мост змяніў сваё аблічча

 

Мост змяніў сваё аблічча

Общество
11.01.2020
1523
У лістападзе мінулага года старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук сустрэўся на мехстане вытворчага ўчастка “Ардашы” з жыхарамі аднаіменнага аграгарадка і суседніх вёсак.

Вяскоўцы задалі кіраўніку дэпутацкага корпуса раёна нямала пытанняў і папрасілі пасадзейнічаць у рамонце моста праз рачулку паміж вёскамі Мілэйкава і Баярск. На той час гэты мост знаходзіўся ў аварыйным стане. Мясцовыя жыхары яго рамантавалі, як маглі, прыбівалі ў якасці насцілу жэрдкі замест тых, што згнілі і ўяўлялі небяспеку для людзей, якія хадзілі па гэтым мосце з вёскі ў вёску. У абход жа трэба было рабіць вялікі паўкруг – каля 5 кіламетраў.

IMG_9377.JPG

Паколькі гэты мост не знаходзіцца ні на чыім балансе, то не было ў каго спытаць за яго нездавальняючы стан, запатрабаваць адрамантаваць небяспечнае збудаванне над рэчкай.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук узяўся дапамагчы вяскоўцам, даведаўся, колькі і якога піламатэрыялу патрэбна для рамонту моста, не толькі дошак для насцілу, але і брусу, каб зрабіць парэнчы, бо іх не было ўвогуле. Пасля сустрэчы з людзьмі на мехстане вытворчага ўчастка “Ардашы” старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук разам са старшынёй Крэўскага сельвыканкама Віктарам Дзятчыкам паехалі да моста.

На месцы было прынята канчатковае рашэнне: мост неабходна прывесці ў належны стан. З таго часу мінула паўтара месяца. Якраз перад Новым годам рамонт моста быў закончаны з’явіўся дашчаны насціл, па баках гэтага збудавання ўзвысіліся парэнчы. Жыхары Мілэйкава і Баярска атрымалі своеасаблівы навагодні падарунак. Яны цяпербудуць смела хадзіць па адрамантаваным, абноўленым мосце.

мост.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: