Смаргонскі «Хутарок» пакарае Арзамас

Смаргонскі «Хутарок» пакарае Арзамас

Общество
03.09.2025
76

Народны ансамбль народнай песні «Хутарок» Смаргонскага раённага Цэнтра культуры прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 447-годдзю з Дня заснавання горада Арзамаса Расійскай Федэрацыі.

Арзамас – адзін з даўніх гарадоў Ніжагародскай вобласці, заснаваны ў 1578 годзе па ўказу цара Івана Грознага. Цяпер ён з'яўляецца буйным культурным і духоўным цэнтрам, вядомым сваімі храмамі, старадаўняй архітэктурай і ўнікальнымі традыцыямі.

Святочныя ўрачыстасці Дня горада традыцыйна збіраюць гасцей не толькі з Расіі, але і з суседніх краін, што робіць іх святам дружбы і культуры.

Удзельнікі «Хутарка» не проста выканалі на сцэне беларускія народныя песні, але і стварылі самабытную атмасферу хатняй утульнасці і народнай весялосці, пераплеценую са шчырай, душэўнай чуласцю беларускага фальклору. Для калектыву ўдзел у святочных мерапрыемствах Дня горада Арзамаса – важны крок да ўмацавання культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.

ФОТА 2.jpg

ФОТА 3.jpg

ФОТА 4.jpg

ФОТА 5.jpg

ФОТА 6.jpg

ФОТА 7.jpg

Ілона СМАГУР,

загадчыца сектара рэкламы і менеджмента ДУК “Смаргонскі раённы Цэнтр культуры”

Статьи по теме: