Гасцей Дня беларускага пісьменства ў Лідзе чакае цэлы шэраг мерапрыемстваў.
Чым уразіць Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе
Общество
03.09.2025
На маючых адбыцца выхадных, 6-7 верасня, Ліда як сапраўдная шчырая гаспадыня прыме гасцей з усёй Беларусі на ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства.
За што Лiда мае гонар прымаць свята
На Лідчыне заўсёды была і застаецца вялікая колькась аматараў добрага, ёмкага літаратурнага слова. Ёсць тыя, хто спрабуе сябе ў паэзіі і прозе, есць і тыя, хто з хваляваннем разгортвае чарговы томік кнігі (або на сучасны манер – адкрывае файл у электроннай кнізе), каб паглыбіцца ў падзеі і перажыванні герояў літаратурных твораў.
Менавіта таму ў 1993 годзе на сродкі мясцовых жыхароў быў усталяваны помнік Францыску Скарыну. Дарэчы, яго скульптар таксама лідскі – Валяр’ян Янушкевіч.
І хоць сусветна вядомых аўтараў Ліда не дала, але з вялікай павагай захоўвае памяць пра паэта Валянціна Таўлая, які тут вучыўся, напісаў свой першы верш “Верабейка”, працаваў у раённай газеце “Уперад”, а пад час Вялікай Айчыннай вайны – таксама ў гэтым горадзе – сядзеў у фашысцкіх засценках. Да сюль захаваўся домік, дзе жыў паэт: лідчане так і клічуць яго “Дом Таўлая”, зараз там размешчаны літаратурны аддзел мясцовага гісторыка-мастацкага музея, які з’яўляецца месцам сустрэчы мясцовых пісьменнікаў.
З Лідай быў некаторы час звязаны лёсам і Янка Купала, які ў 1940 годзе быў вылучаны кандытатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР ад Лідскай-Слабадской выбарчай акругі №306. Вядома, што ён неаднаразова прыязджаў туды, каб сустракацца са сваімі выбаршчыкамі. А разам з ім за кампанію наведваліся ў Ліду іншыя беларускія пісьменнікі: Пётр Глебка, Алесь Кучар, Зэлік Аксельрод. Цяпер імя Янкі Купалы носіць Лідская раённая бібліятэка.
Дарэчы, падчас святочных мерапрыемстваў будзе месца, каб яшчэ раз ушанаваць памяць славутых беларусаў.

Лiтаратурныя i навуковыя пляцоукi i прэзентацыi
6 верасня з раніцы ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адкрыецца Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Лідскія чытанні – 2025”, якую разам з супрацоўнікамі мясцовага музея арганізавалі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Там жа адбудзецца прэзентацыя выданняў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Працягваючы тэматыку кніжных выстаў, трэба адзначыць, што на працягу ўсяго свята ў паўночна-усходняй вежы Лідскага замка будзе працаваць экспазіцыя кніг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а ў гарадской бібліятэцы №4 (бульвар Князя Гедыміна, 5) – выстава старадрукаваных царкоўных кніг з бібліятэкі Архістратыга-Міхайлаўскага кафедральнага сабора Ліды.
Пад адкрытым небам па вул. Савецкай будуць размешчаны пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці. Іх наведвальнікаў чакаюць творчыя сустрэчы з беларускімі аўтарамі, тэматычная выстава к 500-годдзю выдання Францыскам Скарынам кнігі “Апостал”,майстар-класы па каліграфііi ручным наборы тэксту.
Па вул. Мітрапаліта Філарэта размесціцца Фестываль кнігі і прэсы. У павільёнах, якія прадставяць г.Мінск і ўсе вобласці Беларусі, будуць працаваць тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі.

Што убачыць упершыню
Гасцей Дня беларускага пісьменства ў Лідзе чакае цэлы шэраг мерапрыемстваў, якія адбудуцца ўпершыню. Прыцягненнем некаторых з іх стане помнік Францыску Скарыну.
Сярод іх – абласны конкурс бібліятэчнага дэкору “Книжное зазеркалье”. Супрацоўнікі бібліятэк Гродзенскай вобласці стварылі ўнікальныя кніжныя вітрыны, уключаючы кампазіцыі, тэматычныя інсталяцыі, малыя скульптуры і мініяцюры, якія адлюстроўваюць літаратурныя творы.
Там жа пройдзе “круглы стол” на тэму “80 гадоў Вялікай Перамогі: бібліятэчныя ініцыятывы і праекты”, дзе будзе арганізавана выстава рукапісных часопісаў і газет часоў Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Па вул. Мітрапаліта Філарэта будзе працаваць музей нематэрыяльнай культурнай спадчыны пад адкрытым небам “Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі” з выстаўкай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў народнай творчасці і прэзентацыяй элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У скверы каля Лідскага райвыканкама пройдзе свята ткацтва “Ад прадзіва да ткацтва”. Кожны жадаючы зможа не толькі пабачыць тэкстыльныя вырабы, але і атрымаць майстар-клас “з рук у рукі” ад носьбітаў традыцый па прадзенні на калаўроце і верацяне, па ткацтву, вырабу народнага пояса. Будзе магчымасць самаму сесці за сапраўдныя народныя кросны, выткаць невялікую палоску тканіны альбо паспрабаваць з нітак змайстраваць пояс ці тэкстыльную стужачку.
На галоўнай сцэне (каля Палаца культуры) пройдзе гала-канцэрт удзельнікаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
На малой сцэне на плошчы па вул. Савецкай 7 верасня адбудзецца абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” з выстаўкай-кірмашом традыцыйных рамёстваў, выступленнем лепшых фальклорных калектываў і выканаўцаў вобласці, правядзеннем майстар-класаў па побытавым танцам.
Асобна трэба расказаць пра фестываль – конкурс «Лідскі ХОР-ФЭСТ», які будзе доўжыцца абодва дні свята. У ім будуць спаборнічаць харавыя калектывы і вакальныя ансамблі ўстаноў дадатковай, сярэдняй і агульнай адукацыі дзяцей і моладзі, музычных студый і творчых калектываў мастацкай творчасці.
Конкурс пройдзе ў 4 намінацыях: акадэмічныя харавыя спевы, выкананне духоўнай музыкі, народныя харавыя спевы, харавая тэатралізацыя ў 3-х узроставых катэгорыях.
Фіналам фестывалю-конкурсу стане выступленне зводнага хору ўсіх удзельнікаў, якія выканаюць разам Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь і песню “Куточак зямлі”.
Лiдскi замак запрашае

Ну і канешне, нельга будзе абмінуць праграму, якую падрыхтавалі для аматараў даўніны супрацоўнікі Лідскага замка.
У першы дзень свята там будзе адбывацца культурна-відовішчнае мерапрыемства “Дзень сярэднявечнай культуры ў Лідскім замку”. Будуць працаваць:зброевая і гарбарная майстэрні, сярэднявечная кузня, рыцарскі лагер, сярэднявечная кухня, лучны цір, сярэднявечныя гульні і забавы.
На другі дзень падрыхтавана анімацыйная праграма «Скрозь прызму часу». Гэта інтэрактыўная экскурсія, падчас якой наведвальнікі даведаюцца пра гісторыю Лідскага замка, сярэднявечныя гульні на замкавым двары (серсо, лыжы, цямбары), майстар-клас па сярэднявечных танцах.
Ваенна-гiстарычная рэканструкцыя
Асобна трэба праанансіраваць ваенна-гістрычную рэканструкцыю, якая адбудзецца 6 верасня ў 19 гадзін ў паркавай зоне каля Кургана Бессмяротнасці. Яна будзе прысвечана знакавай гістрычнай падзеі для нашай краіны – уз’яднання Заходняй Беларусі і БССР.
О, колькi там адкрыццяу будзе!
Не сакрэт, што кожнае мерапрыемства рэспубліканскага масштабу суправаджае з’яўленне новых элементаў добраўпарадкавання, якія застаюцца ў тых населеных пунктах, дзе яны праводзяцца. Менавіта таму гэтыя святы “крочаць” па Беларусі, каб ахапіць як мага больш гарадоў, падарыць іх жыхарам добры настрой, які не скончыцца з затуханннем апошняга святочнага ліхтарыка. Так будзе і ў Лідзе.
6 верасня адбудзецца адкрыццё тэматычнага мурала на будынку Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы (вул. Ленінская, 10).
Каля Дома Валянціна Таўлая (вул.Замкавая,3) адкрыецца манументальна-дэкаратыўная скульптура (інклюзіўны арт-аб'ект) “Верабейкі”.
Пасля капітальнага рамонта расчыніць свае дзверы магазін “Книжный мир” ( пр. Перамогі, 33).
А на бульвары Гедыміна падвядуць вынікі конкурсу «Арт-лаўка». Супрацоўнікі арганізацый Лідскага раёна прыдумалі і ўсталявалі незвычайныя лавы, прысвечаныя тэме кнігі.

7 верасня адкрыццё новай веладарожкі каля Лідскага замка дасць старт раённаму велапрабегу, прысвечанаму Дню беларускага пісьменства.
Дарэчы, для аматараў актыўнага адпачынку па вул. Замкавай будзе працаваць пляцоўка “Турыстычны патэнцыял Гродзенскай вобласці і Лідскага раёна”, дзе прэзентуюцьу тым ліку новы маршрут турыстычнага падарожжа “Месцы сілы Лідскага раёна”.
І гэта яшчэ не усе
Каб расказаць пра ўсе мерапрыемствы, якія запланаваны на два дні, не хопіць не толькі газетнай старонкі, а цэлага нумара. Таму тут адзначаны толькі маленькая доля ад запланаванага.
Але нездарма кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Прыязджайце 6-7 верасня ў Ліду,правядзіце дзень з сям’ёй і сябрамі ў добрым настроі!