26 лістапада ў Смаргонскі вучэбны цэнтры Інстытута пагранічнай службы прайшло ўрачыстае адкрыццё адноўленага будынка казармы

Общество
02.12.2015
1146
Сваю думку аб тым, што сучаснасць патрабуе іншых падыходаў да міждзяржаўных стасункаў і ад аховы дзяржаўнай мяжы патрэбна мэтанакіравана пераходзіць да кіравання мяжой, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санакі Самарасінхі выказаў двойчы: на мітынгу падчас афіцыйнай цырымоніі адкрыцця рэканструяванага будынка казармы №3 вучэбнага цэнтра Інстытута пагранічнай службы і на кароткай...
Сваю думку аб тым, што сучаснасць патрабуе іншых падыходаў да міждзяржаўных стасункаў і ад аховы дзяржаўнай мяжы патрэбна мэтанакіравана пераходзіць да кіравання мяжой, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санакі Самарасінхі выказаў двойчы: на мітынгу падчас афіцыйнай цырымоніі адкрыцця рэканструяванага будынка казармы №3 вучэбнага цэнтра Інстытута пагранічнай службы і на кароткай прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў беларускіх СМІ.

Чырвоную стужку пераразаюць старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леанід МАЛЬЦАЎ, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь Андрэа ВІКТАРЫН, пастаянны прадстаўнік ПРААН і каардынатар ААН Санакі САМАРАСІНХІ. Чырвоную стужку пераразаюць старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леанід МАЛЬЦАЎ, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь Андрэа ВІКТАРЫН, пастаянны прадстаўнік ПРААН і каардынатар ААН Санакі САМАРАСІНХІ.


Капітальны рамонт, рэканструкцыя і абсталяванне абноўленага корпуса казармы адбываліся ў межах рэалізацыі праекта “Падтрымка Рэспублікі Беларусь у рашэнні праблем нерэгулярнай міграцыі і захавання правоў чалавека неабароненых груп мігрантаў”, які на 80 працэнтаў фінансуецца за кошт Еўрасаюза. Праект рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН) пры ўдзеле кіраўніцтва Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднай Арганізацыі па міграцыі (МІМ).

Экскурсію па адноўленых памяшканнях вучэбнага цэнтра праводзіць начальнік Інстытута пагранічнай службы Васіль ГЕДЗЬКО. Экскурсію па адноўленых памяшканнях вучэбнага цэнтра праводзіць начальнік Інстытута пагранічнай службы Васіль ГЕДЗЬКО.


26 лістапада ў Смаргонскі вучэбны цэнтр Інстытута пагранічнай службы на ўрачыстае адкрыццё адноўленага будынка прыехала прадстаўнічая дэлегацыя ў складзе старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леаніда Мальцава, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь Андрэа Віктарын, пастаяннага прадстаўніка ПРААН і каардынатара ААН Санакі Самарасінхі, прадстаўніка ААН па справах бежанцаў Жан-Ів Бушардзі, прадстаўніка камітэта па міграцыі ААН Зайнал Гаджыева і іншых уплывовых асоб.
Па словах старшыні Дзяржкамітэта генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава новы корпус, абсталяваны па еўрастандартах у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, будзе спрыяць павышэнню якасці адукацыйнага працэсу. У трохпавярховым будынку створаны сучасныя вучэбныя аўдыторыі і жылыя памяшканні для супрацоўнікаў, якія будуць праходзіць тут курсы павышэння кваліфікацыі. З бюджэту Рэспублікі Беларусь выдзелены грошы для матэрыяльнай базы, іншымі словамі - на новую мэблю, спецыяльнае абсталяванне сучаснай казармы. Бюджэт праекта, разлічанага на тры гады, складае 2,2 млн. еўра. Старшыня Дзяржпагранкамітэта адзначыў, што гэта не адзіны сумесны праект, іх шмат. Большасць з іх накіравана на дасягненне новай якасці пагранічнай бяспекі, на рашэнне злабадзённых праблем, ствараемых так званымі нелегаламі і тымі, хто хоча нажывацца на бядзе вымушаных мігрантаў. министр 4 министр 1
Кіраўнік праекта з беларускага боку Аляксандр Аніфер, адказваючы на пытанні журналістаў, дадаў, што канцэпцыя сумеснага праекта распрацавана яшчэ ў 2010-2011 гадах. На мэце павышэнне патэнцыялу беларускага пагранічнага ведамства ў сферы супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі і забеспячэння захавання правоў мала абароненых груп і асоб, якія шукаюць прытулак, ахвяр гандлю людзьмі і іншых асоб. Працягам смаргонскага праекта стане будаўніцтва яшчэ аднаго корпуса на тэрыторыі вучэбнага цэнтра недалёка ад здадзенага цяпер у эксплуатацыю. У ходзе рэалізацыі праекта акрамя рэканструкцыі і будаўніцтва казармаў праводзяцца трэнінгі і курсы англійскай мовы для супрацоўнікаў органаў пагранічнай службы, распрацавана і зацверджана канцэпцыя развіцця службы псіхалагічнай падтрымкі.
Пасля наведвання памяшканняў і агляду інфраструктуры пані Андрэа Віктарын выказала сваё задавальненне ўбачаным і спадзяванне на тое, што надалей такое супрацоўніцтва будзе працягвацца дзеля агульнай карысці, бо сёння ў свеце налічваецца каля 60 мільёнаў бежанцаў, і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый гатова спрыяць вырашэнню многіх пытанняў, што ўзнікаюць у гэтай сувязі, дзеля прадухілення трагічных наступстваў такой сусветнай з’явы.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.