На занальным этапе конкурсу мнагадзетных сем’яў трэцяе месца дасталася смаргонскай камандзе “7-Я”

Люди Сморгонщины
02.06.2017
Канстанцін і Людміла Салаўі выхоўваюць пяцёра дзетак. Ды якіх дзетак! Каму пашчасціла бачыць выступленне гэтай сям’і на раённым конкурсе, пераканаліся, наколькі таленавітыя, здольныя і аптымістычныя сёстры і браты. Зразумела, што без бацькоўскай апекі, клопату, вялікай самаахвярнай любові проста немагчыма было б развіваць тое, чым надзяліла прырода.
Конкурс_многодетных_семей_Сморгонь1.jpg

Лізавета і Карына выдатна валодаюць музычнымі інструментамі, спяваюць, артыстычна дэкламуюць вершы. 

Хлопчыкі, Аляксей і Мацвей, дэманструюць спартыўныя дасягненні. 

Да спорту з маленства прывучае сыноў іх тата, які служыць у пагранатрадзе. 

Самая маленькая Сняжана – агульная любіміца і пястуха. Кулінарныя і творчыя здольнасці мнагадзетнай матулі, якая яшчэ працуе бухгалтарам, мелі магчымасць ацаніць члены журы і прысутныя.

А яшчэ ў гэтай сям’і добра ведаюць свой радавод і з вялікай пашанай ставяцца да заслуг і аўтарытэту продкаў.

Сям’я Салавей будзе прадстаўляць Смаргоншчыну на абласным конкурсе мнагадзетных сем’яў.

Фота Алы СТРАШЫНСКАЙ. 


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений