Юбілей: Марына Кісялевіч

Люди Сморгонщины
31.03.2017
1021
У другой палове сакавіка ў старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталя Івашкі выдалася цудоўная нагода наведацца ў Крэва. Свой юбілей адзначала выдатная работніца і проста добрая жанчына Марына Кісялевіч. За шматгадовую працу ў галіне сельскай гаспадаркі і добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў Марына Станіславаўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай Смаргонскага райвыканкама.

Киселевич.jpg

Жанчына прыйшла працаваць у гаспадарку яшчэ ў тыя часы, калі на месцы сённяшняга ВУПКрэвабыў калгасКастрычніцкі”. Па адукацыі янапланавік савецкага гандлю. У свой час скончыла Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум. Гандальяе стыхія. Расказвае, што гэта прыхільнасць перадалася ад бацькі, які ўсё жыццё гандляваў.

У калгасе, якому Марына аддала большую частку свайго жыцця, ёй давялося працаваць касірам. Сваю работу жанчына любіла і заўсёды выконвала добрасумленна, але цяга да гандлярскай справы не пакідала ўсё жыццё. І тры гады таму Марына вырашыла дапамагчы сваёй мары здзейсніцца. У адным з будынкаў Крэва ўзяла ў арэнду памяшканне і адкрыла там магазін прамысловых тавараў. Крок, канешне, быў рызыкоўны. Але ідэя апраўдала сябе. Сёння ў яе краме крэўскія жыхары могуць набыць гаспадарчыя і канцылярскія тавары, абутак, посуд. У буднія дні ў магазіне працуе гандляр, якога Марына ўзяла на працу. Сама жанчына па-ранейшаму прадаўжае працаваць на карысць роднай гаспадаркі, дзе сёння з’яўляецца інспектарам аддзела кадраў. У выхадныя дні замяняе свайго гандляра і сама стаіць за прылаўкам. За некалькі гадоў працы ў магазіне склалася пэўнае кола кліентаў. Жанчына расказвае, што вясковыя людзі, ідучы ў  нядзелю з касцёла, часта заходзяць у краму, каб проста паразмаўляць. Марына Станіславаўна ніколі не абдзяляе ўвагай сваіх пакупнікоў. Ёй прыемна, што крэўскія бабулі паважаюць яе і заўсёды смела давяраюць свае сакрэты.

Сустракаючы залаты юбілей, Марына Кісялевіч з радасцю азіраецца назад, і з упэўненасцю глядзіць уперад. Усё, аб чым марыла і да чаго імкнулася, – спраўдзілася. І жанчына шчыра ўдзячна жыццю за ўсе набыткі.

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

 


Актуальные новости Сморгони и Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!