Рукі, якім давяраюць

Люди Сморгонщины
04.12.2015
1300
Я адны на свеце рукі знаю,
Што ў мазалях.
І ім я давяраю.
Максім Танк.
Пра працавітыя рукі Ганны Мікалаеўны Тапуць яскрава гавораць лічбы: 20 гадоў яна адпрацавала даяркай, 28 – загадвала фермай “Круні”. Нашай гераіні 71 год, а на сапраўдную пенсію (калі можна так сказаць) яна пайшла толькі два гады таму....

Я адны на свеце рукі знаю,
Што ў мазалях.
І ім я давяраю.
Максім Танк.тапуть


Пра працавітыя рукі Ганны Мікалаеўны Тапуць яскрава гавораць лічбы: 20 гадоў яна адпрацавала даяркай, 28 – загадвала фермай “Круні”. Нашай гераіні 71 год, а на сапраўдную пенсію (калі можна так сказаць) яна пайшла толькі два гады таму. Вось гэта працаздольнасць, скажу я вам!
Але і заслужаны адпачынак у Ганны Мікалаеўны – спецыфічны, запоўнены працай. Жанчына жыве ў Крунях. Адна. Трымае карову, нават цяпер, у зімовы перыяд, прадае дзяржаве штодзень па 10 літраў малака. СВК “Саўбел” дапамагае былой работніцы з кармамі для жывёлы. Але ж колькі яшчэ догляду патрабуе яе “рагуля”?! Рукі ў мазалях – прывычная справа для працаўніцы. Сэнс яе жыцця – у рабоце штодзённай, няпростай, фізічнай.
Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі Ганне Мікалаеўне падрыхтавалі падарунак, які павінны былі ўручыць на свяце ў раённым Цэнтры культуры, але жанчына не мела магчымасці прыехаць тады ў Смаргонь. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка даставіў прэзент законнай уладальніцы прама дадому і падзякаваў яе за працавітасць.

Галіна АНТОНАВА.
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.

 


Актуальные новости Сморгони и Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!