«Хто Вы, пані Незнаёмка?»: у пошуках новага вобраза на арт-фестывалі

«Хто Вы, пані Незнаёмка?»: у пошуках новага вобраза на арт-фестывалі

Культура
13.09.2025
153
Дзе шукаць загадкавую пані Незнаёмку? У суботу, апоўдні, адказ быў відавочны: яна паўсюль. У задуменным поглядзе партрэта,  у бардаўскай песні і ў цені тэатральнага персанажа. Адшукаць яе спрабаваў кожны госць маштабнага арт-фестывалю, які на дзень ператварыў  памяшканне езуіцкага калегіума ХVIII стагоддзя і тэрыторыю вакол яго ў эпіцэнтр беларускай культуры, містыкі і рамесніцкай  магіі. Галоўным ключом да разгадкі стала выстава, якая аб'яднала больш за 200 работ сучасных беларускіх мастакоў. 
1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg


Выставу арганізавалі па прапанове грамадскага аб’яднання культуры і мастацтва "Вечеря".

Гэта быў не проста вернісаж, а сапраўдны дыялог гледача з мастацтвам. На палотнах ажылі пейзажы, знаёмыя да болю, і фантасмагарычныя вобразы, народжаныя ў майстэрнях творцаў. «Пані Незнаёмка» ў кожнага была свая: для кагосьці - гэта вобраз з карціны, для кагосьці – сімвал  усёй  беларускай культуры, загадкавай і шматаблічнай. Тут не было пасіўных назіральнікаў. Мастакі, чые работы ўпрыгожвалі сцены, выйшлі са сваіх майстэрняў і сталі праваднікамі для гасцей у свет мастацтва. 

9.jpg

10.jpg

11.jpg


Сапраўдным магнітам для дзяцей і дарослых стала сталічная батлейка «Дом з марамі». Загадкавы і такі родны свет беларускіх казак закруціў гледачоў у віры лялечнага паказу. Рыпанне дрэва,  голас лялькавода і нават фокусы ад артыстаў прымусілі паверыць у цуд.

12.jpg

13.jpg

14.jpg


Прывабіла ўвагу гледачоў і дэфіле мадэляў адзення, у аздабленні якіх былі выкарыстаны прынты ад беларускіх мастакоў.

15.jpg

16.jpg

17.jpg

18.jpg

19.jpg

20.jpg


Мясцовы краязнаўца і бард Алег Мізула цікава распавядаў пра багатую гісторыю Жодзішак і спяваў песні.

21.jpg


Заключным акордам імпрэзы стала выступленне артыстаў Мінскага абласнога драматычнага тэатра. Артысты прадставілі спектакль "Сем трафеяў радавога Шапкіна".  Жывое слова, непадкупныя эмоцыі – гэта быў яшчэ адзін, сцэнічны, адказ на пытанне «Хто вы?». 

22.jpg

23.jpg

Ніводны сапраўдны фестываль не абыходзіцца без магчымасці панесці з сабой часцінку яго атмасферы. Кірмаш рамёстваў вабіў водарам свежага лёну, цяплом воўны і бляскам ручной працы. Майстры прапаноўвалі гасцям унікальныя сувеніры.

Фестываль «Хто вы, пані Незнаёмка?» даказаў, што культура – гэта жывы арганізм, у якім пераплятаюцца мінулае і сучаснасць, высокае мастацтва і народнае рамяство, тэатр і жывапіс. Ён даў кожнаму госцю магчымасць знайсці сваю ўласную Незнаёмку. Тую, што хаваецца ў мелодыях бардаўскай песні, у складках сцэнічнай заслоны ці ў вачах чалавека на партрэце. І гэты пошук, без сумневу, будзе працягвацца.


Галіна АНТОНАВА
Фота аўтара

Теги: выставка

Статьи по теме: