Дабрачынная імпрэза ў цераме Снягуркі

 

Дабрачынная імпрэза ў цераме Снягуркі

Культура
19.12.2020
1217
Навагоднюю квэст-праграму падрыхтавалі і распачалі спецыялісты Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. А называецца яна “Прыгоды ў цераме Снягуркі”. Лясная сядзіба Дзеда Мароза па важных прычынах пакуль не можа прымаць наведвальнікаў, таму дзядуля часова “кватаруе” ў сваёй унучкі.

Першая дабрачынная імпрэза прайшла сёння, 18 снежня. На яе запрасілі дзетак з мнагадзетных сем’яў, СПЦ, прыёмных сем’яў. Чароўныя казачныя персанажы запаланілі ўсю дваровую тэрыторыю цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Каго тут толькі не было! І вавёркі, і мядзведзь, і Снегавік, і Шкодніцы, і Баба Яга, і іншыя чароўныя героі.

Падчас падарожжа па сцяжынцы казак Снягурчыных гасцей чакалі цікавыя прыгоды, конкурсы, танцавальны флэш-моб, падарункі ад Дзеда Мароза.

Спяшайцеся на свята ў СРЦТДМ! Навагоднія імпрэзы ладзяцца з 18 снежня па 6 студзеня 2021 года два разы на дзень у - 11.00 і 14.00 гадзін.

IMG_4010.JPG

IMG_4034.JPG

IMG_4076.JPG

IMG_4101.JPG

IMG_4110.JPG

IMG_4127.JPG

IMG_4147.JPG

IMG_4161.JPG

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: